Асацыяцыя Drumla абвяшчае конкурс для беларускіх дызайнераў, якія працуюць у галіне папулярызацыі народнай культуры. Мэтай конкурсу з’яўляецца адбор самых цікавых праектаў прыкладной графікі і дызайну, якія дазволяць прывабным чынам прасоўваць культурніцкую спадчыну польска-беларускага памежжа.
Задачай удзельнікаў ёсць стварэнне праекту, які будзе інспіраваны народным мастацтвам Падляшша і Гарадзеншчыны; удзел могуць браць жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Конкурсныя праекты могуць мець выгляд рэкламных гаджэтаў, прыкладнога дызайну, візуальнай распрацоўкі ці малой гарадской архітэктуры. Галоўны прыз – графічны планшэтны кампутар Wacom Intuos Pro M.
Для ўдзелу ў конкурсе дашліце наступныя дакументы:
Падпісаная заяўка на ўдзел + конкурсная работа (чытайце рэгламент)
Конкурсныя работы разам з заяўкай дасылаце да 10 лістапада на адрас: ludowydizajn@drumla.org.pl. Падрабязнасці і рэгламент на сайце drumla.org.pl
Узяць удзел могуць усе жадаючыя, якія займаюцца графічным праектаваннем і мастацтвам (архітэктары, дызайнеры любой напраўленасці) ва ўзросце ад 18 да 30гадоў з Польшчы і Беларусі.