Imagine Europe – конкурс, на ўдзел у якім запрашаюцца ўсе жадаючыя, усіх узростаў і нацыянальнасцяў. Канкурсантам неабходна прадставіць якой яны бачаць Еўропу ў 2050 годзе, свае ідэі перадаць праз эсэ і відэаролік. 5 канкурсантаў/к атрымаюць па 500€ і будуць запрошаныя на міжнародны семінар. Усе выдаткі, звязаныя з наведваннем семінара будуць аплачаны арганізатарамі конкурсу. Эсэ і відэа прымаюцца да 28 лютага 2019.
Мэта конкурсу – заахвоціць канкурсантаў/к усіх узростаў:
- абдумаць магчымыя рашэнні праблем, якімі занепакоеная Еўропа і ўсю сусветную супольнасць;
- зрабіць свой уклад у развіццё Еўрапейскага Саюза;
- прадставіць шырокай аўдыторыі свае ідэі і натхніць іншых на ўдзел у European Public Sphere;
- умацаванне сувязяў паміж грамадзянамі і ўрадавымі структурамі;
- падштурхнуць маладых людзей на ўдзел у дэбатах у Еўрапейскім Парламенце;
- падняць важныя сацыяльныя пытанні;
- даць магчымасць маладым людзям развіць навыкі прэзентацыі.
Што трэба зрабіць:
- Напісаць эсэ (максімум 500 слоў) на тэму: “My vision of Europe in 2050”
- Прадставіць сваё эсэ ў відэа фармаце. Эсэ можа быць на любой мове, але неабходна дадаць субтытры на англійскай. Працягласць відэа – не больш за 3-х хвілін.
- Эсэ і відэа можна падаць на разгляд анлайн.
Крыніца: imagineeurope.eu