Конкурс маладых журналістаў “Твой Стыль”: дэдлайн 7 траўня

30.04.2012

Увага! Прыём працаў на конкурс для маладых журналістаў працягнуты да 7 мая 2012 г. ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” чакае вас!

Вы можаце ўзяць удзел у спецнамінацыі “Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”, заснаванай грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!

У намінацыі будзе ўганараваны лепшы матэрыял, прысвечаны забытым ці слаба даследаваным сімвалам Беларусі. Прымаюцца любыя формы працы, прысвечаныя з’явам і героям, кожны з якіх мог бы стаць нацыянальным брэндам ці турыстычным сімвалам краіны.

Уся інфармацыя пра конкурс