• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.12.2012 | Культура Конкурсы

Конкурс «Мы»: Нацыянальны код у карцінках (фота)

Як намаляваць адказ на пытанне «Хто мы?» Беларускія дызайнеры знайшлі самыя розныя варыянты візуалізацыі нацыянальнага: ад мульцяшных выяваў Льва Сапегі на цішотках і аўтобусах да плакатаў з фотаздымкамі надмагільных камянёў Кальварыі. Вынікі беларуска-польскага конкурсу графічных праектаў «Мы» абвясцілі ў Беларускім саюзе дызайнераў.

Расказаць пра сябе, свае карані і традыцыі беларусам і палякам прапаноўвалася ў любых жанрах візуальнага мастацтва. Прымаліся плакаты, постары, фотаздымкі, макеты кніжак, ілюстрацыі і нават канцэпцыі праектаў у выглядзе апісання ды эскізаў. Усяго ў конкурсе, арганізаваным Беларускім саюзам дызайнерам і польскім Таварыствам творцаў прыкладной графікі, удзельнічала каля 70 аўтараў. Куратар праекту Міхал Анемпадыстаў адзначыў, што працы атрымаліся абсалютна розныя паводле эмоцый – у іх і трагізм, смутак, і развага, і самаіронія, і хуліганства.

Выстава конкурсных прац адкрылася абвяшчэннем пераможцаў. Грашовыя прэміі ад МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымалі дызайнеры Уладзімір Голубеў, Вадзім Качан, Юрый Тарэеў, а таксама два тандэмы: Зміцер Краўчанка, Яна Герасімовіч і Дар’я Мандзік, Яна Войцік. Абодвум творчым дуэтам, а таксама фатографу Сяргею Кажамякіну дастаўся і галоўны прыз – двухтыднёвая стажыроўка на польскіх дызайнерскіх фірмах. Праўда, парам давядзецца неяк дзяліць узнагароду – вучыцца паедзе толькі адзін чалавек.

Былі пераможцы і сярод польскіх дызайнераў – Агнешку Земішэўску і Малгажату Фрыч чакае паездка ў Беларусь. Асобна адзначыла журы, у якое з беларускага боку ўвайшлі Уладзімір Цэслер, Ігар Герасіменка і Максім Жбанкоў, працы Андрэя Дурэйкі і польскай дызайнеркі Лены Марчыньскай, але ўзнагародаў ім не дасталася. «Толькі слава!» – выгукнуў хтосьці з залы.

Пасля гэтага госці хаатычна размеркаваліся па выставачнай прасторы, каб, папіваючы віно, агледзець экспанаты і паслухаць, што пра свае працы кажуць аўтары. Найбольшую ўвагу прыцягнулі плакаты студэнтак Яны Войцік і Дар’і Мандзік. І хоць Міхал Анемпадыстаў строга пагразіў ім пальцам, маўляў, узнагарода даецца «авансам», толькі за два малюнкі, усё астатняе патрабуе дапрацоўкі, але ідэя іх праекту сапраўды прываблівае сваёй простасцю. Дзяўчаты ў забаўных карцінках візуалізавалі самыя ўжывальныя побытавыя словы ў чатырох тэматычных групах: «Посуд», «Абутак», «Мэбля» і «Часткі цела чалавека» – фактычна тое, з чаго пачынаюць вучыць любую замежную мову. Але паколькі на ўроках роднай мовы дзеці не вывучаюць асобна гэтую лексіку, скончыўшы школу, многія ведаюць па-беларуску словы «прыназоўнік» і «займеннік», але не ў стане паказаць, дзе ў іх «лыткі», «вейкі» альбо «сцёгны». Дзецям, якія толькі знаёмяцца з мовай, і, галоўнае, дарослым, якія хацелі б запоўніць прабелы, прыдасца гэты маленькі беларускі слоўнік у малюнках.

Юрый Тарэеў, які працуе ў галіне графічнага дызайну, сабраў невялікі натоўп слухачоў ля сваіх плакатаў, складзеных з фотаздымкаў помнікаў Кальварыйскіх і колішніх габрэйскіх могілак у Мінску, ад якіх сёння засталіся толькі рэшткі камянёў. Аўтар расказаў, што выправіўся фатаграфаваць могілкі спецыяльна для конкурсу. Хацелася раскрыць нацыянальнае, гістарычнае праз асабістую памяць: на Кальварыі ў аўтара пахаваныя сваякі. Але апроч гэтых сэнсаў дызайнера цікавіла і тыпаграфіка помнікаў: «Тут можна назіраць і высокую культуру, якой сёння амаль не засталося, а ёсць і наіўныя надпісы, зробленыя ўручную: «Маці ад дачкі». І вось мы бачым, як дачка, якой сёння самой за 70, рабіла гэты подпіс, мачаючы пэндзаль у фарбу».

Дызайнерка Алена Дашкевіч выйшла ў фінал конкурсу з календаром, зробленым на аснове славянскага паганскага кола, выява якога была знойдзеная на рытуальнай чашы. «Паводле календара нашых продкаў год пачынаецца з вясны, калі ўсё абуджаецца і пачынае жыць», – кажа аўтарка. На календары, дзе кожная пара года выкананая ў традыцыйных колерах – зялёным, чырвоным, залатым, срэбна-шэрым, – таксама пазначаныя беларускія паганскія святы. Сама Алена працуе ў выдавецтве, якое ў тым ліку спецыялізуецца на выпуску календароў, але не спадзяецца, што яе праца можа быць выпушчаная нейкім накладам. «Заказчыкаў цікавіць іншая Беларусь», – кажа яна.

Фатограф Сяргей Кажамякін часта выкарыстоўвае ў сваёй арт-фатаграфіі архіўныя здымкі розных гадоў. Серыя прац, з якой ён перамог на конкурсе, не стала выключэннем. На іх мы бачым на прасвет негатывы з выявамі людзей, прыкладзеныя да шыбы. Негатывы ўзятыя з архіва невядомага фатографа, які некалі працаваў на заводзе «Інтэграл». «Яны ляжалі ў мяне 20 гадоў, – кажа Сяргей Кажамякін. – Аўтар гэтага архіва, не будучы творцам, здымаў усё што заўгодна: нейкія афіцыйныя мерапрыемствы, чальцоў палітбюро, карціны мастакоў, часткі абразоў. Мне цікава, што застаецца ў фота праз гады. Тады мы жылі зусім у іншай краіне, але гэты архіў не нясе абсалютна ніякай інфармацыі пра той час, у ім няма гэтага жыцця. Вось я і вырашыў перавярнуць савецкасць, якая нам усім надакучыла, зірнуць на здымкі па-новаму – наколькі яны насычаюцца энергіяй, эмоцыямі, наколькі ажываюць старыя вобразы». Працы Сяргея Кажамякіна, прадстаўленыя на конкурсе, – частка ягонага вялікага праекту, які будзе называцца «Вобразы і падабенствы».

Цікава было даведацца, якія беларускія працы сталі фаварытамі польскіх сябраў журы. Давід Кажэква, прэзідэнт Таварыства творцаў прыкладной графікі, напрыклад, вылучыў працу Змітра Краўчанкі і Яны Герасімовіч, якія прапанавалі друкаваць маляваныя выявы славутых беларускіх дзеячаў Напалеона Орды, Максіма Багдановіча, Казіміра Семяновіча і Тадэвуша Касцюшкі на розных па плошчы і хуткасці руху носьбітах – на асабістых цішотках і гарадскіх аўтобусах. «Мне спадабалася спалучэнне гістарычнага кантэксту і сучаснай формы», – сказаў сябра журы.

Выставу конкурсных прац можна паглядзець у Беларускім саюзе дызайнераў да 10 снежня (штодня, апроч суботы і нядзелі, з 10:00 да 18:00).

Па выніках конурса МЫ2012 журы пастанавіла размеркаваць ўзнагароды наступным чынам:

Двутыднёвы стаж у Польшчы:
1. Małe Studio Edgara Bąka – Яна Герасімовіч / Зьміцер Краўчанка
2. Mamastudio – Дар’я Мандзік / Яна Войцік
3. Hunctwot – Сяргей Кажамякін

Тыднёвая паездка на Беларусь пад патранатам Беларускага саюза дызайнераў
1. Agnieszka Ziemiszewska
2. Małgorzata Frycz

Апроч гэтага, з прызавога фонду конкурса , заснаванага МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” (7 500 000 руб),
сябрамі журы былі прызначаны наступныя грашовыя ўзнагароды:
1. Яна Герасімовіч / Зьміцер Краўчанка – 1 250 000
2. Дар’я Мандзік / Яна Войцік – 1 250 000
3. Уладзімір Голубеў – 1 250 000
4. Вадзім Качан – 1 250 000
5. Юры Тарэеў – 2 500 000

Спецыяльнай намінацыяй “Фаварыты журы” былі ўганараваны
Андрэй Дурэйка (Беларусь – Нямеччына) і Лена Марчыньска (Польша)

Аляксандра Дорская
Фота: Зарына Кандрацьева 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» пачынае конкурс на падтрымку адукацыйных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэхналогіі

Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў

Напэўна вы чулі, што пошта на Mail.ru больш не крута, пакідаць свае дадзеныя на Tilda не заўсёды бяспечна, а частка...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Урачыстае адкрыццё акцыі «Культурная сталіца Беларусі» адбудзецца ў Слуцку 24 лютага. Увасабленнем культурнага...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Сьвятлана Бень: «Страшнае па-сапраўднаму адчуваецца толькі на асабістым досьведзе»

Стваральніца гурту «Серебряная свадьба», акторка, тэатральная рэжысэрка, паэтка, сьпявачка і аўтарка песень Сьвятлана...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі
    Грамадства «Музыка»
    Сьвятлана Бень: «Страшнае па-сапраўднаму адчуваецца толькі на асабістым досьведзе»
    Грамадства
    Хто жыве ўнутры каменя? Самыя цікавыя валуны каля Мінска
    Грамадства «Музыка»
    «Вальс 1863», прысвечаны паўстанню Каліноўскага
    «Музыка»
    Гурт «Закон гука» прэзентуе новы альбом «Elemienty»
    Культура Грамадства Тэатр
    Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава
    Грамадства
    Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда
    Грамадства
    Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
    Гісторыя Асоба
    Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    Гісторыя Асоба
    Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    Грамадства «Трызуб і Пагоня»
    Князі, шлятха, казацая старшына... Куды падзеліся нашы эліты? Распавядаем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»
    «Музыка»
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип