Конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”

04.10.2017 Конкурсы

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў і Праваабарончы цэнтр Вясна абвяшчаюць конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”. Мы чакаем ад прац падняцця актуальных праблемаў студэнцтва і/ці натхнення і матывацыі для змены ўніверсітэтаў да лепшага. Журы ніяк не абмяжоўвае крэатыз удзельнікаў і ўдзельніц: мемы, вірусныя ролікі, стрытарт – усё толькі ў вашых руках!

formybelovedmasha

Намінацыі:

  1. Візуальная рэклама для размяшчэння ў метро (ад 1 да 1.5 м у вышыню і ад 1 да 2 м у даўжыню). Прызавы фонд: 150 BYN
  2. Відэаролік. Прызавы фонд: 300 BYN
  3. Друкаваная прадукцыя (брашуры, закладкі, каляндарыкі, паштоўкі і г.д.). Прызавы фонд: 100 BYN
  4. Малюнак для сацыяльных сетак. Прызавы фонд: 100 BYN

Усе работы неабходна дасылаць у фарматах .pdf або .png на пошту academicfreedomsby@gmail.com да 23.59 25.10. Журы з арганізацый створыць шорт-ліст работ, а пасля анансуе галасаванне глядацкіх сімпатый. Анлайн-галасаванне будзе адбывацца ў суполцы: vk.com/zbsunion (сачыце за хэштэгам #AcademicFreedomsBY). Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, патрапіўшыя ў шорт-ліст, атрымаюць падарункі ад партнёрскіх арганізацый.