Прэмія для выканаўцаў класічнай музыкі. Прыём заявак ужо распачаты

12.01.2016 Конкурсы

Міжнародная музычная прэмія “БелБренд” распачала прыём матэрыялаў на конкурс сярод выканаўцаў класічнай музыкі. Для ўдзелу неабходна даслаць відэазапісы сваіх канцэртных выступаў і творчую біяграфію на паштовы адрас info@belbrandaward.com.

Дэдлайн — 1 ліпеня 2016 года.

Падрабязную інфармацыю шукайце на сайце прэміі belbrandaward.com .

Таленты, не ўпусціце свой шанец!

Міжнародная музычная прэмія “БелБренд” была арганізаваная ў 2014 годзе Асацыяцыяй «БелБренд» пад патранатам Еўразійскай эканамічнай камісіі.