Кожнай Станіславе па лаве

01.09.2022 У краіне

У Мінску штогод праходзяць агляды-конкурсы, прысвечаныя добраўпарадкаванню і азеляненню гарадскіх прастораў. Напрыклад, конкурсы на найлепшую лаўку, якія ладзяць у кожным раёне горада. У якасці ўдзельнікаў (альбо спонсараў), як правіла, выступаюць гарадскія прадпрыемствы і ўстановы.


IMG_20220829_083415.jpg

У жніўні падобны конкурс прайшоў у Заводскім раёне — у «Парку сямейных дрэваў», закладзеным у 2019 годзе. Мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі размясцілі ў парку 22 лавы. Канкурсанты падышлі да справы з фантазіяй, часам, магчыма, празмернай. Ёсць тут лава-арэлі, лава-стол і лава для людзей з абмежаваннямі апорна-рухальнага апарату.

Некаторыя конкурсныя працы выглядаюць досыць экзатычна і не вельмі надзейна. Як заўважыла адна з наведвальніц парку, некаторыя лавы нагадваюць экспанаты часовай інсталяцыі пад адкрытым небам. І дадала, што добра, калі палова з іх прастаіць у парку больш за год.

IMG_20220829_082635.jpg

IMG_20220829_082650.jpg

IMG_20220829_082739.jpg

IMG_20220829_082809.jpg

IMG_20220829_082943.jpg

IMG_20220829_083259.jpg

IMG_20220829_083604.jpg

IMG_20220829_083640.jpg

IMG_20220829_084011.jpg

IMG_20220829_084030.jpg

IMG_20220829_084053.jpg