Каманда беларускіх творцаў збірае грошы на пастаноўку прытчы-казкі па матывах твора Уладзіміра Арлова «Ордэн белай мышы» — гэта тэатральны эксперымент і пошук актуальнай размовы пра беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.
«Гэты спектакль — размова пра час і пра сябе. Як мы жывем сёння і што нас чакае ў будучыні. Мы паразважаем на тэму мастака і ўлады ў сучасным грамадстве. Жанр прытчы-казкі абраны не выпадкова. Бо, калі размаўляеш на сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для гумару, іроніі і самаіроніі, жартаў і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасцi», — тлумачаць аўтары праекта.
Каманда праекта плануе на працягу бліжэйшых шасці месяцаў паказаць спектакль больш за 10 разоў у Варшаве і іншых польскіх гарадах. А таксама выехаць на гастролі ў Еўропу.
Каманда праекта:
Ігар Сігоў — акцёр тэатра і кіно, тэатральны праект «Вольныя Купалаўцы».
Святлана Зелянкоўская — актрыса тэатра і кіно, тэатральны праект «Вольныя Купалаўцы».
Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, Цім тэатр.
Дзіяна Балыка — драматург, паэтка, псіхолаг. Дэбют на тэатральнай сцэне.
Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску і Беларускага тэатра у Кіеве.
Раман Арлоў — артыст, кампазітар.
Павел Семчанка— мастак, заснавальнік «Інжынернага Тэатра АХЕ», уладальнік Фінскай тэатральнай прэміі.
Аляксандр Образаў — прадзюсар праэкта.
Падтрымаць тэатральны праект можна тут.
Чытайце яшчэ:Падтрымка, якую ў Польшчы вылучалі і беларускім тэатрам, стала даступнай толькі ўкраінцам? Разабраліся, што адбываецца і як жыве незалежны тэатр за мяжой