Крамбамбуля вяртаецца!

Лявон Вольскі абвясціў пра вяртанне «Крамбамбулі». Вялікі канцэрт з нагоды 10-гадовага юбілею альбому «Чырвоны штраль» адбудзецца ў Вільні!

Krambambulia

«Сьвяткуйма разам 31 траўня!», — напісаў Лявон Вольскі ў сваім тэлеграм-канале.

Дзе і калі адбудзецца канцэрт?

Дата: 31 траўня

Час (час мясцовы): 18:00 (дзверы), 19:00 (пачатак).

Месца: Pramogų salė «Vakaris Vilnius», A. Stulginskio g. 8, Vilnius

Набыць квіткі на канцэрт можна па спасылцы.