• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.03.2023 | «Музыка»

Сустракаем вясну з беларускай музыкай: трэкі беларускіх музыкаў пра вясну

Вядома, што раней каляндарны год у нашых продкаў пачынаўся зусім не ўзімку, але з надыходам вясны. І традыцыйных песняў, прысвечаных вясне, захавалася безліч. Сёння ўзгадаем некаторыя з іх разам з трэкамі сучасных беларускіх музыкаў. 


107.jpg
Крыніца: damion.club

Hvarna — Viasna, dzie buvała

Пачнем нашую падборку з вясновай песні з чароўнага альбома гурта Hvarna «Koła Viartańniaŭ», выдадзенага ў 2010 годзе. Гурт Hvarna — праект беларускага музыкі Андруся Палаўчэні (OSIMIRA, Pragnavit) і музыкаў з гурта «Абярэг». Альбом заснаваны на песнях Крывіі і фіна-вугорскіх поўночных тэрыторый. Адметнасцю праекта з’яўляецца спалучэнне беларускай дуды і гусляў ды процьмы іншых традыцыйных інструментаў. Музыкі пакінулі тэксты некранутымі, але аздобілі іх асаблівай музычнай інтэрпрэтацыяй, якая таксама стварае магічную атмасферу адчування свету продкаў. Настойліва раім праслухаць увесь альбом, а пачаць будзе дарэчы з вясновай песні «Viasna, dzie buvała».


Крамбамбуля — «Вясна ў тваіх вачах» 


Песня з чацвёртага студыйнага альбома «Крамбамбулі» «Святочная», выдадзенага ў далёкім 2007 годзе. Альбом канцэптуальны, прысвечаны разнастайным святам, папулярным і не вельмі, падчас святкавання якіх у постсавецкай Беларусі было прынята слухаць расійскую папсу ці савецкія хіты. Музыкі «Крамбамбулі» паспрабавалі стварыць святочную папсовую альтэрнатыву па-беларуску, і ў іх гэта выдатна атрымалася. Лёгкія яскравыя тэксты, аздобленыя выкшталцонай іроніяй Лявона Вольскага, музыка, створаная пры ўдзеле шматлікіх музыкаў ахапіла разнастайныя стылі — усё атрымалася арганічна. Сёння з нагоды вясны ўзгадаем трэк з альбома, які прысвечаны 1 траўня — «Вясна ў тваіх вачах». 


Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra — «Красуня-Вясна»

Вядома, якая ж вясна без Змітра Вайцюшкевіча? Сёння прапануем узгадаць ягоны трэк на словы Уладзіміра Някляева, выдадзены ў 2011 годзе. Верш паэт напісаў у той час, калі знаходзіўся пад хатнім арыштам, перадаў яго спеваку праз сваю жонку Вольгу. Дарэчы, Уладзімір Някляеў прысвяціў свой твор дзвюм Волям — уласна жонцы і свабодзе.


Людзі на балоце — «Прыйдзе вясна»

Добры трэк з першага аднайменнага альбома гурта «Людзі на балоце», выдадзенага ў 2012 годзе. Кампазіцыя з’яўляецца завяршальнай у вельмі цяжкім, напружаным што да эмоцыяў альбоме, прысвечаным гістарычным падзеям у Беларусі першай паловы ХХ стагоддзя. Яна спяваецца ўжо ад імя сучаснага чалавека, які рэфлексуе пра той няпросты час і спадзяецца на лепшае. Песня трошку наіўная, але менавіта такога простага, шчырага акурат часта і хочацца, перажыўшы ўсе нягоды і выпрабаванні, якія выпадаюць на лёс чалавека. 


Sounduk — «Вясна»


Добрая нагода ўзгадаць і першы трэк па-беларуску гурта Sounduk, запісаны Ганнай Хітрык у 2012 годзе. Натхніла спявачку Б’ёрк, якую на момант нараджэння песні слухала Ганна Хітрык, і прадчуванне хуткай вясны. Трэк атрымаўся чулым, шчырым, меладычным, як і ўся творчасць гурта Sounduk. 


ZnaROCK — «Красавік»

Вясна — добрая нагода ўзгадаць і прыгожую, дужа рамантычную песню з лёгкімі ноткамі суму аб чаканні вясны гурта ZnaROCK, запісаную ў 2014 годзе. Мары аб падарожжах, каханні, прадчуванне новага так і клічуць забыцца на інтэрнэт, адключыць смартфон і рынуцца ў вір жыцця, якое прачынаецца разам з вясной. Прыгожыя гітарныя пераборы вельмі цёпла пераплятаюцца з гучаннем смыка, які дадае твору сапраўднага вясновага настрою. 


Паліна Рэспубліка — «Красавік» 

Варта ўзгадаць і яшчэ адзін трэк пад назвай «Красавік» — ад спявачкі Паліны Рэспублікі з амаль аднайменнага альбома «Бясконцы красавік», выдадзенага ў 2015 годзе. Песня вясновая, чуллівая, пра маладосць, каханне, трошку сум і тугу, якой аздабляецца вясновае пачуццё ў юнацтве. Спявачка вырашыла прадставіць трэк у выглядзе самотніка акурат на свой дзень народзінаў — 8 красавіка, калі ёй споўніўся 21 год. Іншыя трэкі перыяду «Паліны Рэспублікі» пару тыдняў таму спявачка Palina выклала на стрымінгі. Добрая нагода паслухаць і «Красавік».


Omut — «Вясна» 

Аматарам фолк-металу даспадобы прыйдзецца трэк «Вясна» з першага альбома гурта Omut «Дзесяць шляхоў праз дрыгву», выдадзенага ў 2014 годзе. Спалучэнне традыцыйных інструментаў ды спеваў разам з цяжкімі музычнымі стылямі — усё вытрымана ў зададзенай стылістыцы ад пачатку і да апошніх нотаў. Песня пра абуджэнне зямлі, прыроды і чалавека.


Akute — «Вечная вясна» 

Вясновая песня з чацвёртага студыйнага альбома гурта Akute «Płastyka», выдадзенага ў 2016 годзе. Трэк меладычны, вытрыманы ў стылістыцы гурта, прысвечаны каханню і сумным настальгічным пачуццям, стомленасці з нагоды завяршэння стасункаў. Прыйдзецца даспадобы ўсім аматарам меладычнага року і «дыска-дэкадансу, уласцівага для гэтага вельмі паслядоўнага магілёўскага гурта». 


Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra — «Вясна»

Жыццесцвярджальны сінгл «Вясна» быў выдадзены Кацярынай Ваданосавай і яе гуртом Fantasy Orchestra ў 2017 годзе. «Вясна — час абнаўленьня, час зьменаў, час быць шчасьлівымі, не зважаючы ні на якія перашкоды. Час выходзіць з дамоў і сустракацца з сапраўдным жыцьцём! Час быць сапраўднымі, узнёслымі, сьмелымі ды гераічнымі! Час квітнець, час сьпяваць, час рабіць сьвет прыгажэйшым!» — з такімі думкамі музыкі запісвалі твор. 


Віктар Шалкевіч — «Вясна-блюз» 

Песня самага «трушнага» гарадзенскага барда, запісаная поўным гукам для ягонага альбома, якога прыхільнікі чакалі 15 гадоў і дачакаліся ў 2019 годзе. Рэліз песні аўтар і выканаўца суправадзіў такой гісторыяй: «Мой стары знаёмы, беластоцкі паліцыянт Пётар Рудніцкі, так любіў Вясну, да таго любіў, што аднойчы ў размове, прыкрыўшы вочы, задэклараваў: “Umrę na wiosnę!”. Але “na wiosnę” жыцьцё толькі пачынаецца, “na wiosnę” трэба варушыць карэннямі, выпускаць з сябе першыя клейкія зялёныя лісточкі, расцьвітаць, харашэць, пхнуцца ўгору, ушыркі, рабіць неверагодна ашаламляльныя і, на першы погляд, малакарысныя справы! Вясна авансам дае кожнаму з нас столькі магчымасьцяў, столькі надзеяў… аж занадта! Але ня кожны з нас, на жаль, ашаломлены і атручаны сакавіцкім паветрам, сонечным зьзяньнем і птушынымі вяртаньнямі, патрапіць выкарыстаць хоць частку таго, што звальваецца на яго Ўвесну! Прыходзіцца некаторыя меней пільныя справы адкладаць на другую Вясну, трэцюю ці чацьвёртую…». 


Бачу ўпершыню — «Менск вясной» 

Ад класіка беларускай бардаўскай песні рэзка пераходзім да сучаснага гучання і гурта «Бачу ўпершыню», песняй якога і завершым сваю вясновую музычную падборку. Трэк «Менск вясной» напоўнены сапраўднай энергіяй вясны, маладосці і прагай жыцця. Сучаснае поп-рок гучанне, юнацкі вакал і немудрагелісты тэкст з запамінальным прыпевам робяць яго сапраўдным хітом, якому пасавала б гучаць з кожнага дынаміка. Рэліз песні адбыўся летась акурат увесну, да трэку было знятае маляўнічае відэа. «Песня пра Мінск, якую прысвячаем тым, хто бачыць беларускую сталіцу толькі па фота і ў снах і тым, хто ходзіць па вуліцах горада і бачыць яго вясновыя колеры», — такімі словама прэзентавалі сваю працу музыкі. 


Аглядальнік, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

Апошнія навіны

    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип