Раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар» пераклалі на нямецкую мову

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук паведаміў аўтар рамана.


48.jpg

«У «Крэмулятара» ёсць першы пераклад — нямецкі! Раман выйдзе ў Нямеччыне, у Швейцарыі і ў Аўстрыі ўжо ў лютым», — напісаў Саша Філіпенка.

Пераклад рамана з рускай мовы зрабіла Рут Альтэнхофер.

Выхад кнігі запланаваны на люты 2023 года ў выдавецтве «Diogenes», якое базуецца ў Цюрыху, гэта адно з найбуйнейшых незалежных выдавецтваў мастацкай літаратуры ў Еўропе. Таксама на сайце выдавецтва пазначана, што можна зрабіць перадзамову на кнігу, пачынаючы з 23 студзеня 2023 года.

«Крэмулятар» раман Сашы Філіпенкі пра Маскоўскі крэматорый.