Круглы стол: Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?

03.11.2011 Афіша

12 лістапада 2011 г. у 15.00   у галерэі «Ў» адбудзецца  круглы стол Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?

Падчас круглага стала будуць разгледжаны наступныя пытанні:

1. Якое мастацтва можна лічыць сацыяльна-арыентаваным?
2. Актуальнае = сацыяльна-арыентаванае?
3. Якое актуальнае мастацтва неабходна сёння ў Беларусі?
4. Ці магчыма ў Беларусі сацыяльна-арыентаванае мастацтва?

 

У якасці экспертаў круглага стала выступяць:

Таццяна Арцімовіч, тэатральны рэжысёр, арт-крытык
Міхаіл Гулін, мастак
Андрэй Дурэйка, мастак
Сяргей Кірушчанка, мастак
Ірына Саламаціна, незалежны менеджэр арт-праектаў, ініцыятар праекта «Гендэрны маршрут»  (https://gender-route.org/)

Альміра Усманова, філосаф, прафесар і кіраўнік акадэмічнага дэпартамента медыя ЕГУ

Мадэратар дыскусii – Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса “Новая Еўропа” https://n-europe.eu/

Перад пачаткам круглага стала мастак Канстанцін Селіханаў раскажа пра свой удзел ва ў 24-ай UBE Biennale.

Дэталёвую інфармацыю аб праекце гл. на сайце www.critic.urban.by

 

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Месца правядзення: Галерэя « «Ў»», пр-т Незалежнасцi 37а
Час правядзення: 12 лістапада 2011 у 15.00
З пытаннямі звяртацца да Алы Вайсбанд e.grenzenlos@gmail.com