Крылатыя сімвалы Баранавіч да Міжнароднага дня птушак

01.04.2010 У краіне

ptushka_baranavichy

У Беларусі наўрад ці знойдзецца больш насычаны ўвекаванымі птушынымі вобразамі горад, чым Баранавічы. Магчыма, у астатніх краінах таксама. Адкуль у нас такое трапяткое пачуццё да птушак?

Птушак шанавалі і ўшаноўвалі заўжды і ўсюды. Калі верыць легендам, дык Рым мог бы быць знішчаны ўжо ў першыя гады свайго існавання. Вялікі горад быў выратаваны, дзякуючы святарным гусям, якія сваім крыкам пабудзілі гарадскую варту, калі да той падступала варожае войска. Сёння ў Рыме стаіць помнік гэтым птушкам. Жыхары амерыканскага Бостана ўшанавалі помнікам вераб’я. Гэтыя птушкі даўней выратавалі навакольныя сады і палеткі ад нашэсця вусеняў, а насельніцтва – ад голаду. І гэта ўжо не міф, а сапраўдная гісторыя. Тэкст цалкам.

Тэгі: