• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.03.2023 | Мастацтва

Возера ў чоўне, альбо «Крылы» Гаўрыіла Вашчанкі

«Іх павольнае лунанне ў вышыні, дзівосная чысціня ліній — крыніца майго натхнення. Без іх я не ўяўляю роднага Палесся. Яны нябачна прысутнічаюць у маіх работах, нават калі там не намаляваны». Так казаў народны мастак Беларусі Гаўрыіл Вашчанка пра буслоў... «Звязда» распавядае пра выставу працаў мастака, што адкрылася ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным запаведніку.


Так, крылы — бачныя ці нябачныя, позірк з птушынай вышыні на мітусню быцця заўсёды адчуваюцца ў карцінах гэтага мастака, філосафа, паэта фарбаў. Нездарма выстава да 95-годдзя Гаўрыіла Вашчанкі, якая адкрылася ў Полацкай мастацкай галерэі, мае назву «Крылы». У старажытных мурах колішняга полацкага езуіцкага калегіюма, дзе месціцца галерэя, усе творы мастацтва гучаць асабліва... Філасофскія палотны Гаўрыіла Вашчанкі, напрыклад, нібыта абуджаюць рэха колішніх вучоных дыспутаў, што тут гучалі, пра сэнс быцця, прысутнасць Творцы, жыццё і смерць. 

Возера і човен, а ў чоўне — не проста рыба, а, калі прыгледзецца, яшчэ адно возера, быццам жыццё ў жыцці, злоўленае хцівым рыбаром... А мо гэта алюзія на мастака, які спрабуе злавіць хоць часцінку свету ў човен сваёй творчасці? Таненькая белая постаць на фоне цёмнага лесу — душа, якая прыходзіць у цемру прафаннага быцця, і так цяжка захаваць сваё святло... Карціна «Час» — на чырвонай канапе белая талерка з яблыкам і чорны жаночы капялюш са штучнай чорнай ружай, два прадметы містычна паўтараюць адно аднаго... І адначасова нагадваюць вочы — адно глядзіць у святло, другое ў цемру... І цень ад нябачнай постаці пераразае карціну, вырастаючы з плямы капелюша-чорнага вока... Зрэшты, разгадваць карціны мастака можна бясконца, яны з’ядноўваюць універсальныя знакі — і сімволіку Палесся... Дакладней, менавіта з любові да роднага Палесся, да ягоных фарбаў і вобразаў і ўскрыляў майстар да агульначалавечых, надсветавых абагульненняў.

У Полацк, на адкрыццё выставы «Крылы» прыехалі сын Гаўрыіла Вашчанкі, мастак Канстанцін Вашчанка, з дачкой Ангелінай — унучка Гаўрылы Харытонавіча таксама таленавітая мастачка, якая ў гэтым годзе закончыць Акадэмію мастацтваў. Дарэчы, гэтымі ж днямі на выставе ў мінскім Палацы мастацтваў на выставе «Дынастыя» наведнікі са здзіўленнем і захапленнем назіралі, як працягваецца мастакоўская традыцыя сям’і Вашчанак. А ў Полацку прысутныя маглі сфатаграфаваць Ангеліну ля яе партрэта ў дзевяцігадовым узросце аўтарства яе дзеда — на фоне квітнеючых каштанаў... А мо анёлкаў, якія прыселі на цёмнае лісце будняў, заклікаючы ўзірацца ў святло мараў? А мо гэта душы продкаў на сямейным дрэве?

— Было цікава назіраць, як бацька працуе над сваімі карцінамі, не робячы нават эскізаў, — успамінаў Канстанцін Вашчанка. — Вось ён сядзіць, задумаўшыся — і ў гэты час ужо піша сваю карціну, ён бачыць яе. 

Пра шматмернасць, складаную сімволіку і беларускасць карцін майстра, пра іх пазнавальнасць і сусветную значнасць гаварыла мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская. 

—Кожнае пакаленне ўбачыць у карцінах Гаўрыіла Вашчанкі нешта новае, — сцвердзіла загадчык мастацкай галерэяй Ларыса Лысенка.

Мастачка Марына Бацюкова згадала пра дабразычлівасць мастака — ён ніколі не адмаўляўся дапамагчы людзям, не ўзносіў сябе на п’едэстал, нават дасягнуўшы вялікай славы — да яго заўсёды можна было звярнуцца. Людміла Рублеўская распавяла, як Гаўрыла Харытонавіч удзельнічаў у дыскусіі да юбілея Уладзіміра Караткевіча — ён тады сказаў, што кожны мастак, што б ён не маляваў, малюе свой партрэт. Сапраўды, у кожнай карціне Гаўрыіла Вашчанкі — гранічная шчырасць, здольнасць зазірнуць у глыбіні ўласнай душы і праз гэта сягнуць да калектыўнай памяці.

Канстанцін Вашчанка правёў для прысутных экскурсію па карцінах свайго бацькі, суправаджаючы ўспамінамі пра яго — атрымалася надзвычай шчыра і цікава. Каля некаторых карцін узнікалі сапраўдныя дыскусіі. Вось, здаецца, «звычайны» нацюрморт — зрэзаныя грыбы, удалечыні, на фоне лесу — дзве маленькія постаці... А ці гэта не сімвал крохкасці, хуткаплыннасці чалавечага жыцця, якое ў любы момант таксама можа быць зрэзана? 

Карціны народнага мастака пазнаюцца беспамылкова — у тым ліку дзякуючы асабліваму каларыту... Фарбам Палесся. Гаўрыла Харытонавіч вельмі любіў роднае Палессе — у свой час, трапіўшы ў Малдавію па размеркаванні пасля інстытута і добра там уладкаваўшыся, зрабіў усё, каб вярнуцца на родную Беларусь. Казаў — толькі тут, на радзіме, можа напоўніцу працаваць. І зрабіў дастаткова, каб не толькі самому застацца ў гісторыі, але і прэзентаваць у свеце сваю зямлю, краіну таямнічай, суровай прыгажосці, дзе жывуць мастакі-філосафы такога ўзроўню.

Выстава працягне сваю працу да 2 красавіка.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип