Апублікаваныя вынікі даследавання развіцця карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаній у Беларусі

Кансалтынгавая кампанія Civitta сумесна з мясцовым дабрачынным фондам "Добра" правялі даследаванне развіцця КСА кампаній у Беларусі, якое прэзентавалі на Другіх публічных слуханнях сацыяльна адказных кампаній 28 лістапада ў Мінску.

78160242_791531847984237_5380715782680346624_o.jpg

Карпаратыўная сацыяльная адказнасць (КСА) — добраахвотная дзейнасць бізнесу звыш патрабаванняў заканадаўства для атрымання сацыяльнага эфекту ў розных сферах, якая можа быць накіраваная на сваіх супрацоўнікаў або грамадства ў цэлым і рэалізаваная ў некалькіх фарматах.

Slajd21.jpg

Сацыяльна адказны бізнес вызначаецца па трох крытэрыях:

1. Добраахвотнасць

2. Дзейнасць звыш нормаў і патрабаванняў заканадаўства

3. Прыярытэт сацыяльнага эфекту над эканамічным

Правёўшы аналіз КСА кампаній Беларусі, былі вызначаныя 5 асноўных стадый развіцця сацыяльнай адказнасці бізнесу:

1. Унутраная КСА

2. Несістэмныя сацыяльныя інвестыцыі

3. Удзел у фарміраванні экасістэмы КСА

4. Сістэмныя сацыяльныя інвестыцыі

5. Імпакт-інвеставанне

Slajd24.jpg

Усяго былі прааналізаваныя 184 кампаніі Беларусі. Былі абраныя наступныя напрамкі для пошуку КСА кампаній:

• Члены Глабальнай дамовы ААН Беларусі

• Пераможцы Прафесійнага конкурсу "Брэнд Года" ў сацыяльнай намінацыі 2017-2018

• Кампаніі — удзельніцы Пагаднення сацыяльна адказнага бізнесу Фонду "Добра"

• Кампаніі-партнёры дзвюх і больш беларускіх дабрачынных грамадскіх арганізацый

• Чальцы Беларускай асацыяцыі банкаў

• Буйныя кампаніі з замежным капіталам

• Найбуйнейшыя падаткаплатнікі і працадаўцы ў Беларусі

• Кампаніі — намінанты прэміі "HR-брэнд 2018"

Прыярытэтным напрамкам КСА з'яўляецца падтрымка слабых катэгорыяў грамадзянаў (68 кампаній). Нямала кампаній, якія падтрымліваюць навуку і адукацыю (46 кампаній), культуру (45 кампаній) і спорт (43 кампаніі). Крыху менш увагі надаецца экалагічным ініцыятывам.

Падчас аналізу сфармавалася своеасаблівая варонка. 65% кампаній з выбаркі заяўляюць аб сваёй КСА, пры гэтым толькі 16% з іх адлюстроўваюць дадзеную дзейнасць у справаздачнасці.

Наогул, калі казаць пра КСА, можна атрымаць і эканамічную выгаду.

• Так, паводле справаздачы McKinsey, 78% экспертаў, якіх яны апыталі, кажуць, што дзейнасць КСА паляпшае імідж кампаніі.

• Паводле даследавання CONE, 53% пакупнікоў адзначаюць, што КСА кампаніі — важны фактар ​​пры выбары тавару

• У даследаванні Deloitte 38% CEO сцвярджаюць, што КСА павышае лаяльнасць супрацоўнікаў

Сусветны вопыт паказвае, што эфект ад КСА павялічваецца, калі пра гэта казаць: у 2017 годзе 75% кампаній з топу-100 найбуйнейшых кампаній па выручцы ў свеце вядуць справаздачнасць аб КСА. Параўнаем: Беларусь (з 16% кампаній, якія вядуць справаздачнасць) знаходзіцца на ўзроўні 2002 года.

Большая частка з разгледжаных намі кампаній знаходзіцца на першых дзвюх стадыях развіцця КСА.

Slajd38.jpg

Што пакідае ўзровень развіцця КСА ў Беларусі на 2 этапе?

Slajd39.jpg

Каб зразумець, што можа дапамагчы КСА ў Беларусі развівацца, быў праведзены параўнальны аналіз з іншымі краінамі. Для гэтага быў распрацаваны Індэкс развіцця КСА краіны.

Slajd41.jpg

Далей былі разгледжаныя 8 індыкатараў, якія маглі б мець матэматычную залежнасць з індэксам. З іх карэлявалі толькі 5 індыкатараў.

Паляпшэнне дадзеных паказчыкаў можа стаць адным з драйвераў развіцця КСА ў Беларусі, але для гэтага бізнесу неабходна сфармаваць адзіную экасістэму, якая будзе спрыяць эфектыўнаму рашэнню пастаўленых задач сумеснымі намаганнямі.

Slajd50.jpg

Поўную версію прэзентацыі можна спампаваць па спасылцы.

satio.by