Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 9-10 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восеньскі салон у Мінску, Тыдзень беларускай культуры ў Вільні, выстава пра Алеся Бяляцкага ў Берліне — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


Мінск

Восеньскі салон у Мінску

osennij-salon

Чарговы «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» праходзіць у Палацы мастацтваў. Абяцаюць 220 прац маладых аўтараў з усёй Беларусі.

Польшча

Кракаў

Майстар-клас па каліграфіі «Лісты з Хогвартса» ў Кракаве

listu-z-hogvartsa

Майстар-клас, які пройдзе ў суботу 9 верасня, не толькі пазнаёміць вас з мастацтвам прыгожага пісьма, але і дазволіць крыху пачараваць і стварыць магічнае пасланне для сябе ці ў падарунак некаму.

На майстар-класе вы разгледзіце асновы прыгожага пісьма, пазнаёміцеся са шкляным пяром, напішаце ліст-запрашэнне ў Школу чараўніцтва і заклеіце канверт васковай пячаткай! Заняткі вядзе каліграф з 8-гадовым досведам выкладання мастацтва прыгожага пісьма.

Літва

Вільня

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні 

tydzien-belaruskaj-kultury.jpg

З 4 па 10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці праходзіць тыдзень беларускай культуры.

9 верасня, у суботу, на фестывалі пройдзе Кірмаш! На падворку Цэнтра будзе працаваць кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці. Таксама абяцаюць гульні для дзяцей, вулічную ежу, выступы Аляксандра Памідорава і іншых спевакоў.

10 верасня, у нядзелю, вас чакае традыцыйнае святкаванне беларускага «Багача». Плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей.

Германія

Берлін

Выстава пра Алеся Бяляцкага ў Берліне 

Vystava-pra-Alesia-Bialackaga

У Берліне цяпер працуе выстава, прысвечаная праваабаронцу, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму. Праект распавядае аб жыцці Алеся Бяляцкага, яго шматгадовых намаганнях па развіццю і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіццю нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека.

Мюнхен

Фэст «Minsk x Minga» 

Minsk-x-Minga

«Minsk x Minga» — гэта фестываль беларускай культуры.

9 верасня ў межах падзеі адубдуцца выступы баяніста Аляксандра Ясінскага, акцёра Аляксандра Ждановіча і Паліны Дабравольскай, якая прывязе ў Мюнхен спектакль «СармаТЫ/Я».

10 верасня, у нядзелю, на закрыцці фествалю ўбачым Батлейку ад Маляваныча, паўдзельнічаем у спеўным варкшопе ад Вольгі Барышнікавай і паспрабуем навучыцца граць на дудзе разам з Яўгенам Барышнікавым. Таксама ў праграме — беларускія нароныя танцы.

Швецыя

Стакгольм

N.R.M. у Стакгольме

nrm

9 верасня N.R.M. грае канцэрт у Стакгольме ў межах вялікага тура «Мроя як Зброя». Электрычныя гітары, зараджаныя словы і незабыўная энергетыка — усё як мы любім!
У праграме — песні з новага, яшчэ не выдадзенага альбому і старыя, любімыя хіт

Амерыка

Філадэльфія

Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі 

fest-u-filadelfii

У нядзелю, 10 верасня, Belarus Together і беларусы Філадэльфіі запрашаюць усіх на штогадовы фестываль BelFEST-2023!

Вас чакае:

  • Фудкорт з розным смычным стрыт фудам на любы густ (дзеруны таксама будуць);
  • Зона майстар-классаў для дарослых;
  • Вялікая дзіцячая зона з гульнямі і атракцыёнамі
  • Канцэрт і конкурсы;
  • Прыгожыя зоны адпачынку і фотазоны ў нацыянальным стылі.
  • А яшчэ шмат падарункаў і сюрпрызаў!

Традыцыйна падчас BelFEST праводзіцца чэмпіянат па валейболе (змешаныя каманды) і першыя тры месцы атрымаюць прызы ад арганізатараў і фундатараў.

Вашынгтон

Беларускі восеньскі пікнік у Вашынгтоне

piknik-u-waszyngtonie

У нядзелю, 10 верасня, беларусы Вашынгтона і наваколляў запрашаюць усіх на восеньскія ўтульныя дранічкі са смятанкай! Прыходзьце выдыхнуць пасля мітуслівага і спякотнага лета, сустрэцца са сталымі сябрамі і знайсці новых, абмеркаваць важныя і няважныя навіны і перацерці планы на будучыню.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце! 

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.