ПАДЗЕЯ ДНЯ: Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

04.09.2023 - 10.09.2023 11:00 - 19:00 Цэнтр беларускай культуры й супольнасці (Vilniaus, 20) Бясплатнае


З 4 па 10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці адбудзецца цэлы тыдзень беларускай культуры!



Дата: з 4 па 10 верасня

Месца: Цэнтр беларускай культуры й супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня 


Рыхтуюць мноства імпрэз і сюрпрызаў! Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры. 

На некаторыя івэнты патрэбная рэгістрацыя!

4 верасня, панядзелак — Дзень шляхты. 

Будзе майстэрня замкаў, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў, прэзентацыя з дэгустацый «Беларуская культура кавы» ды рознае цікавае іншае. 

Падрабязнасці і рэгістрацыя тут.

 5 верасня, аўторак — Дзень славутых беларусаў. 

Сумесна з Ulegend ладзяць квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі беларусамі. Падрабязнасці і рэгістрацыя тут. (Але ж паспейце запісацца да канца панядзелка, 4 верасня!)

 6 верасня, серада — Дзень выяўленчага мастацтва. 

Будзе майстар-клас «Відзікі» ды акварэльны майстар-клас «Зорка Венера». Падрабязнасці тут, а рэгістрацыя — тут.

7 верасня, чацвер — Дзень літаратуры і паэзіі. 

Вас чакае паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым, а пасля сустрэчы будзе вольны мікрафон — можна прачытаць свае вершы, фрагменты празаічных твораў ці паразважаць наконт таго, што турбуе.

8 верасня, пятніца — Дзень музыкі 

Беларускае караоке!

 9 верасня, субота — Кірмаш! 

На падворку Цэнтра будзе кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці. Будуць гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа, а таксама выступы Аляксандра Памідорава і іншых спевакоў.

10 верасня, нядзеля — Багач 

Вас чакае традыцыйнае святкаванне беларускага «Багача». Плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі «Багач». 


Але гэта не ўсё! 


Цягам усяго тыдня працуюць сялянская фотазона, імерсіўная выстава «Лес беларускай міфалогіі і фальклору», замковая і літаратурныя прасторы, адукацыйныя цікавосткі для дзяцей і дарослых, анлайн і афлайн актыўнасці і гэтай далей, далей, далей. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ