Фэст «Minsk x Minga» ў Мюнхене

08.09.2023 - 10.09.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае
 

З 8 па 10 верасня ў Мюнхене пройдзе фестываль беларускай культуры Minsk x Minga!



Дата: 8–10 верасня

Месца: Мюнхен


Маем праграму! (Звярніце ўвагу: івэнты будуць у розных лакацыях.)


8 верасня (пятніца): 

19:00: Канцэрт легендарнага беларускага рок-гурта Volski

Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München

21:00: Этна-рэйв: беларускі дуэт Šuma спалучае даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай (deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid)

Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München


9 верасня (субота): 


16:00: Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA»

 Мадэратарка: Яўгенія Гукава Музыка: Аляксандр Ясінскі (баян);

Вершы па-беларуску: Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), вершы па-нямецку: Жэня Лахер

Месца: HP8 (Новы Гастайг), Projektor, Hans-Preißinger-Str. 8, München


19:00: саўндрама «СармаТЫ/Я» (18+) — музычны монаспектакль, які спалучае народную музыку і хіп-хоп.

Рэжысура, музыка і выкананне: Паліна Дабравольская

Мова: беларуская з нямецкімі субтытрамі

Месца: HP8 (Новы Гастайг), Saal X

10 верасня (нядзеля): 

10:00: Праграма для дзяцей і дарослых, якія захавалі ў сабе дзіця — традыцыйны беларускі лялечны тэатр Батлейка (Маляваныч)

Месца: будзе абвешчана асобна 

12:00: Спеўны варкшоп — веданне/разуменне беларускай ці ўкраінскай моваў абавязкова

Кіраўніца: Вольга Барышнікава

Месца: будзе абвешчана асобна

 13:30: Варкшоп ігры на дудзе — традыцыйным беларускім музычным інструменце

 Кіраўнік: Яўген Барышнікаў

Месца: будзе абвешчана асобна 

15:00: Лявоніха ў гасцях у штэрнполькі. Беларускія танцы на вольным паветры Любыя нацыянальныя строі шчыра вітаюцца.

Месца: Англійскі парк


Што па квітках? Ёсць розныя варыянты — ад 20 еўра за асобны івэнт да 70 еўра за сямейны квіток на два дні. Багата і бясплатных івэнтаў, але ж трэба пабраць квіткі. То ўсё — па спасылцы.









Вам можа быць цікава

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

13.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

13.12.2025 (19:00 - 20:00) SaliGari Bar (Simplonstraße 23)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ