Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Экскурсіі, выставы, тэатральны фэст, супольныя танцы ды кінапрагляды, канцэрты беларуских музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
Анлайн
Анлайн аrtist talk з паэткай Юліяй Цімафеевай

У суботу, 10 снежня, а 14 гадзіне па мінскім часе суполка «Тэндар на гендар» запрашае на анлайн аrtist talk з паэткай Юліяй Цімафеевай. На сустрэчы спадарыня Юлія распавядзе пра свой творчы шлях і падзеліцца досведам стварэння і перакладу паэтычных тэкстаў.
Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы!
Мінск
«Як Ноч стала Дзяўчынай»: беларускамоўны мюзікл у Мінску (12+)
У суботу, 10 снежня, а 18 гадзіне ў моладзевым тэатры эстрады пакажуць новы беларускамоўны мюзікл-прытчу «Як Ноч стала Дзяўчынай».
Натхніла на мюзікл старадаўняя беларуская легенда аб вялікіх волатах свету, дзякуючы якім паўстала жыццё на зямлі. Сустрэліся багі — Дзень і Ноч, Пярун і Макош — і паспрачаліся пра чалавека.
Падрабязней пра мюзікл чытайце тут.
Месца: Моладзевы тэатр эстрады, вул. Маскоўская, 18а, Мінск.
Класіка ў Ракаве
У суботу, 10 снежня, а 18 гадзіне Januškievič Concert Hall у Ракаве запрашае на камерна-інструментальны канцэрт. Музыкі Мікіта Кравец, Кірыл Целяпнёў і Аляксандра Паўлюкавец пацешаць вас прыгожай музыкай і ігрой на віяланчэлі, кларнеце і раялі.
Месца: сядзіба Янушкевічаў, пл. Свабоды, Ракаў.
Магілёў
Выстава прац выпускнікоў «Глебаўкі» ў Магілёве
10 лістапада ў музеі Паўла Масленікава ў Магілёве адчыніцца выстава выпускнікоў «Глебаўкі» «3/4 стагоддзя», прысвечаная 75-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава.
Месца: музей Паўла Масленікава.
Віцебск
Лекцыя «Дызайн-код гістарычнага цэнтра Віцебска ў ХХI стагоддзі»
У суботу, 10 снежня, а 13 гадзіне асветніцкі праект «Навука па-за сабой» запрашае віцяблян на сустрэчу з архітэктарам-рэстаўратарам Яўгенам Калбовічам.
Месца: абласная навукова-тэхнічная бібліятэка, вул. Пушкіна, 6 (5 паверх).
Канцэрт Iva Sativa
У суботу, 10 снежня, а 19 адкладайце ўсе справы – і ў Рокі паб! Вядзьмарка Iva Sativa грае тут сольны канцэрт з новай праграмай, музычнымі неспадзяваначкамі і магічнымі спевамі.
Месца: Рокі паб, вул. Дзімітрава, 4.
Гомель
Майстар-клас па сожскай скані ў Гомелі
У суботу, 10 снежня, філіял Веткаўскага музея паўтарае ўнікальны майстар-клас па сожскай скані, які дужа ўпадабалі гамяльчане!
«Сожская скань» — неверагодна прыгожая тэхналогія інкрустацыі драўнянай стружкай. Адрадзіў яе ў 1990-я гады Уладзімір Валянцінавіч Цакуноў. Таму называюць яе яшчэ «гомельскай сканню» ці «Цакуноўкай». Тэхналогія гэтая — выключна мясцовая з’ява і фактычна адзіны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўзнік на Гомельшчыне ў XX стагоддзі.
Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а.
Ліда
Піліпаўскія вячоркі
Піліпаўка — гэта шасцітыднёвы перадкалядны пост, які цягнецца да 7 студзеня.
У гэты час нашыя продкі звычайна елі сціпла, не ладзілі вяселляў. Дзяўчаты хадзілі на вячоркі, неслі з сабою і прасніцу, і калаўрот. Пралі пад наглядам старэйшай жанчыны. Дык вось ў Лідзе прапануюць адчуць, як гэта было, і абяцаюць традыцыйныя гульні, песні ды танцы да ўпаду, а яшчэ, канешне ж, варожбы!
Месца: лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, вул. Савецкая, 12.
Замежжа
Уроцлаў
Андрусь Такінданг і Аквалерыя на «Мове Нанова»!
У суботу, 10 снежня, а 16 гадзіне беларусаў Уроцлава запрашаюць на незвычайны, святочны занятак «Мовы Нанова». У гасцях — музыкі Андрусь Такінданг, лідар гурта «Recha», і Аквалерыя, вакалістка гурта «Kriwi». ul. Szewska 49.
Уваход вольны!
Варшава
Гістарычны квэст «Шляхамі Францыска Скарыны» ў Варшаве
У суботу, 10 снежня, а 17 гадзіне ў Музеі Вольнай Беларусі зноў гуляюць у квэст «Шляхамі Скарыны» да 505-годдзя выдання першай беларускай кнігі!
Кошт: 30 злотых. ul. Foksal, 11.
Перформанс Ігара Шугалеева «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае»
10 снежня а 19 гадзіне, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека і ў дзень уручэння Нобелеўскай прэміі міру, Ігар Шугалееў паказвае ў Варшаве свой знакаміты перформанс «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае».
Месца: Warszawskie Obserwatorium Kultury, ul. Marszałkowska 34/50.
Вільня
Канцэрт Nakapiano

У суботу, 10 снежня а 19.30, праект Анастасіі Шпакоўскай Nakapiano грае другі вялікі канцэрт у Вільні. У клубе Paviljonas, Pylimo g. 21B.
Кошт квітка – 15 еўра. Аплата наяўнымі на ўваходзе ў клуб. Рэзервацыя квіткоў па форме тут.
Гданьск
Раман Арлоў са спектаклем для дзетак і канцэртам для дарослых
У нядзелю, 11 снежня, Раман Арлоў, лідар гурта «У нескладовае» ды адзін з заснавальнікаў і асноўных аўтараў гурта «J:Mors», прыязджае ў Гданьск адразу з дзвюма імпрэзамі!
Апоўдні спадар Раман запрашае дзетак на музычны монаспектакль «Навагоднія прыгоды чароўнай літары Ў». Квіткі — 20 злотых.
А ўвечары, а 17-й, будзе лампавы канцэрт для дарослых у межах сустрэчы Гданьскага моўнага клуба! Квіткі — 30 злотых на ўваходзе гатоўкай.
Месца: клубакавярня «INDEX», Polanki 66.
Кракаў
Майстар-клас па традыцыйнай беларускай ляльцы
У суботу, 10 снежня, а 18 гадзіне беларусачак Кракава запрашаюць на майстар-клас па вырабе традыцыйнай беларускай лялькі з тканіны.
Месца: ul. Krakowska, 19 (2 паверх), Кракаў.
Уваход — данат ад 15 злотых.
Беларускія комікі ў Кракаве
11 снежня а 18 гадзіне ў Кракаве адбудзецца стэндап-шоу ад беларускіх комікаў PanStandUp.
Ламаць камедыю ў дзвюх частках будуць наймацнейшыя прадстаўнікі беларускага стэндапу Павел Залуцкі і Дзіма Нарышкін.
Месца: бар Chicago Jazz Live Music, Sławkowska 11. Квiткi: 40 злотых.
Канцэрт гурта VOLSKI
11 снежня ў Кракаве адбудзецца канцэрт гурта VOLSKI а 19 гадзіне ў Klub Zaścianek, Józefa Rostafińskiego 4.
Квіткі: ад 80 злотых.
Познань
Зімовыя казкі на стужках ад «Дыяфільм live»
Месца: арт-прастора «МУ», Fredry, 5/3, Познань. Квіткі — 15 злотых; дзіця + 1 дарослы = 20 злотых.
Лондан
У нядзелю, 11 снежня а 15 гадзіне, у беларускай царкве Лондана ладзяць батлейку!
Традыцыйна батлейку Скарынаўскай бібліятэкі адкрываюць штогод, калі набліжаюцца Каляды.
На адзін вечар чароўныя батлеечныя лялькі пераязджаюць у суседні Marian House і ажываюць у руках нязменнага батлейшчыка Паўла Шаўцова.
Уваход вольны!
Адрас: Marian House, Holden Ave, London N12 8HY.
Тбілісі
Дабрачынны стэндап з Антонам Дзюбайлам
У суботу, 10 снежня, а 19 гадзіне ў Тбілісі адбудзецца дабрачынная стэндап-вечарына з аўкцыёнам у падтрымку ініцыятывы Volunteers Tbilisi, якая дапамагае ўкраінскім бежанцам.
Месца: калівінг Colibring, 65 Gazapkhuli St, Тбілісі. Кошт квітка: 30 лары.
Замовіць іх можна праз канал «Месца падтрымкі».
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.