• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.01.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Шпацыр, майстар-класы, канцэрты ды выставы, перформанс — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


503.jpg

Крыніца: wallpapers.99px.ru

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Псіхалагічны перформанс «Хаос і космас» у Мінску

496.jpg

У суботу, 28 студзеня, плэйбек-тэатр «Свой дах» запрашае ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў расслабіцца, парэфлексаваць і паглыбіцца ў прыемную атмасферу ўзаемаразумення падчас перформансу «Хаос і космас». Плэйбек-тэатр існуе на скрыжаванні псіхалогіі і тэатра, а сцэнічнае дзеянне будуецца на гісторыях, якія «тут і зараз», наўпрост у зале, расказваюць гледачы.


Вакальныя цыклы Р.Шумана і Л.Дзясятнікава ў выкананні Юрыя Гарадзецкага і Паліны Задрэйкі ў Ракаве

494.jpg

28 студзеня вас чакае маленькі цуд у цэнтры Ракава — у канцэртнай залі Янушкевічаў Паліна Задрэйка сядзе за раяль і створыць іншы свет, у якім трапяткі герой Шумана і Гейнэ ў выкананні Юрыя Гарадзецкага будзе марыць, расчароўвацца, любіць і пакутваць.

Тэматычныя выходныя «Сярэднявечча» у Дукорскім маёнтку

500.jpg

Будзе шмат чаго цікавага: аглядная экскурсія па сярэднявечнаму гарадзішчу; знаёмства з ваярскай справай: лучны турнір, двубоі; сярэднявечныя казкі з духмянай гарбатай каля вогнішча; паказ батлеечнага спектакля «Дукорскі цмок» у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей, першы паверх) і інш. Завітвайце!


Гомель

Эксклюзіўны майстар-клас па выкрайцы кажушкі ў Гомелі

498.jpg

29 студзеня ў філіяле Вектаўскага музея ў Гомелі адбудзецца эксклюзіўны майстар-клас — Віктар Шыпкоў падзеліцца сваімі ведамі і навыкамі па вырабе кажушак, а таксама раскажа пра віды верхняга адзення Гомельскага раёна.


Майстар-клас па лепцы свістулек з гліны ў Гомелі

493.jpg


28 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны. Тэма заняткаў: свістулькі!

Літва

Вільня

«Касцюм як душа»: выстава пра беларускі народны касцюм у Вільні

502.jpg

«Касцюм як душа» — выстава, прысвечаная інтэрпрэтацыі адметнасцяў беларускага народнага касцюму.


Польшча

Варшава

Канцэрт беларускіх музыкаў у Варшаве

499.jpg

Праграма складаецца з твораў сучасных беларускіх кампазітараў, а таксама класікаў сусветнай музыкі. Гэта першы з серыі канцэртаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага музычнага мастацтва, якія пройдуць у Варшаве і іншых польскіх гарадах.


Шпацыр па Каралеўскіх Лазенках у Варшаве

501.jpg

28 студзеня усе ахвотныя могуц узяць удзел у экскурсіі па Каралеўскіх Лазенках! 

Падчас экскурсіі можна будзе апынуцца ў атмасферы XVII-XIX ст. і на ўласныя вочы ўбачыць улюбёныя мясьціны апошняга караля Рэчы Паспалітай – аранжарэі, альтанкі, скульптуры і помнікі выбітным ураджэнцам Польшчы і палац на вадзе. 

Дата: 28 студзеня

Час: 13:00 (час мясцовы)

Месца: Бельвэдэрскі палац, Belwederska 54, Варшава


Гданьск

Алесь Лютыч (:B:N:) у Гданьску

495.jpg

28 студзеня ўпершыню ў Гданьску выступіць лідар легендарнага гурта :B:N: — Алесь Лютыч! У праграме самыя вядомыя песні гурта ў акустычным варыянце.


Германія

Берлін

«Разбітае сэрца пацана» ў Берліне!

497.jpg

Абяцаюць і старыя хіты, і новыя, зусім невядомыя, нікім не чутыя песні, створаныя пасля 24 лютага.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.


Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».


Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип