На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?

Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызначэнні, піша «Наша Ніва».

Adzin z kukuciaŭ, adšukanych u Kreŭskim zamku
Адзін з кукуцяў, адшуканых у Крэўскім замку. Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча

Алег Дзярновіч, кіраўнік раскопак замка ў Крэве, паказаў у фэйсбуку двух кукуцяў, якія былі знойдзены апошнімі днямі ў пласце XVII стагоддзя.

Абодва кукуці маюць выгляд конікаў. Адзін з вялікай грывай, а на іншым калісьці, відаць, быў і вершнік.

Kukuć z vieršnikam (nie zbiarohsia)
Першы кукуць з вершнікам (не збярогся). Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча

Куку́ць — гэта рэгіянальная назва глінянай свісцёлкі, утвораная ад літоўскага слова kukutis, якім сярод іншага літоўцы абазначаюць удода. Беларуская назва птушкі паходзіць ад гукапераймання яе спеву «уд-уд-уд», але яго можна пачуць і як «ку-ку-ку», хоць і не такое выразнае, як у зязюлі. Цікава, што іншая назва гэтай птушкі dudutis, якое суадносіцца з «дудка».

Kukuć z hryvaj Другі кукуць з грывай. Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча

Нягледзячы на свой узрост і час, праведзены ў зямлі, гліняныя свісцёлкі пасля расчысткі гучаць гэтак жа, як і стагоддзі таму, што прадэманстраваў адзін з удзельнікаў раскопак.