• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.09.2023 | Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа толькі дбайна прадуманая метадалогія археалагічных даследаванняў. Пра гэта распавядае супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч для kultura-info.by.


Alieh Dziarnovič

— Ці часта здараюцца неспадзяваныя знаходкі?

— Гэта шчасце археолага. Аднак... па шчырасці, неспадзяванкі яны да канца. Калі мы сістэмна, этап за этапам даследуем той ці іншы аб’ект, то, зразумела, да раскопак рыхтуемся, аналізуючы пісьмовыя крыніцы. І таму прыкладна разумеем, што можам адшукаць. Ды ўсё адно бадай заўжды выяўляецца нейкая новая інфармацыя, датычная гісторыі помніка. Часам яна вельмі карысная для карэкціроўкі рэстаўрацыйных работ на ім.

— Аднак чаму археалагічныя «сюрпрызы» здараюцца ўжо падчас гэтых работ? Ім раскопкі павінны папярэднічаць...

— У выпадку з Крэва, у прынцыпе, усё так і было. Тыя даследаванні (я калісьці далучыўся да іх яшчэ студэнтам), якія пачаліся ў 1985 годзе і больш-менш рэгулярна ладзіліся наступныя дзесяцігоддзі, з часам сапраўды спатрэбіліся рэстаўратарам. Ды і сёння гэтая паслядоўнасць не парушаецца. Удакладню, што сёлетнія раскопкі праводзіліся не ў той частцы замка, дзе цяпер праходзяць работы, а менавіта там, дзе іх запланавалі ў будучыні. Так што мы працавалі метадалагічна верна.

— Мо варта было яшчэ да пачатку праектавання раскапаць усю тэрыторыю замка?

— Так, з аднаго боку, папярэдне археалагічна даследаваць і сапраўды добра было б усё, а з іншага — гэта нерэальна. Прычым не толькі фінансава (сродкі на археалогію звычайна выдзяляюцца менавіта напярэдадні рэстаўрацыйных работ), але і тэхнічна ды метадалагічна. Такі падыход нават небяспечны для тых каштоўных элементаў, што тояцца пад зямлёй: у выніку раскопак яны становяцца безабароннымі.

Напрыклад, летась мы адкрылі прыступкі ў тунэлі ўнутры Малой вежы. Знаходка вельмі важная: яна дае рэстаўратарам разуменне, якімі наогул маглі быць прыступкі ў Крэўскім замку. Да таго ж гэта новы цікавы экспанат. Спадзяюся, вы яго хутка ўбачыце ў шкляным футарале з сістэмай вентыляцыі.

Але гэта ў перспектыве, а як нам трэба было дзейнічаць перад найбліжэйшай зімой? Вядома, часова закансерваваць тыя прыступкі, закрыўшы іх драўлянымі шчытамі. Нешта падобнае, дарэчы, зробім і з выяўленым падмуркам гіпатэтычнай вежы: мы ўжо папрасілі даслаць самазвал, які засыпле раскоп пяском.

Вось таму ў сучаснай археалогіі ёсць тэндэнцыя да самаабмежавання: трэба нешта пакінуць нашчадкам — даследчыкам новай генерацыі, якія, хочацца верыць, будуць валодаць лепшай метадалогіяй і мець іншае тэхнічнае ўзбраенне. А ў наш час раскопкі варта праводзіць найперш там, дзе ёсць пільная патрэба — скажам, дзе плануюцца пэўныя работы.

— Але ж археалагічныя знаходкі прымушаюць карэкціраваць праектную дакументацыю — што, вядома, ускладняе працэс...

— Думаю, гэта проста непазбежна. У залежнасці ад абставін часцяком карэкціруецца нават звычайная будаўнічая дакументацыя, дык што ўжо казаць пра аб’екты спадчыны? На іх у любым выпадку будуць усплываць неспадзяванкі — такі ўжо іх характар, які спалучае адбіткі розных эпох. Выявіць і асэнсаваць загадзя ўсё немагчыма. Калі вы пачынаеце кансервацыю, новыя дэталі архітэктурнай і штодзённай гісторыі непазбежна будуць адкрывацца.

Jadro ad balisty, z jakoj vojski kniazia Svidryhajly ŭ 1433 h. šturmavali Kreŭski zamak
Ядро ад балісты, з якой войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 г. штурмавалі Крэўскі замак

Таму лепш гаварыць не пра татальныя раскопкі, а пра наладжванне аператыўных, прагматычных і асэнсаваных стасункаў паміж даследчыкамі, праектантамі і будаўнікамі. Важна, каб рэстаўрацыя была гнуткая і ўлічвала новыя знаходкі. Мне тут скардзіцца не выпадае: нашы аргументы прымаюць і архітэктары, і заказчыкі. Таму вынікі раскопак аператыўна адлюстроўваюцца ў праектнай дакументацыі і саміх работах.

Гэта тычыцца, скажам, Малой брамы: мы давялі, што яна знаходзілася правей і вышэй, ніж меркавалі архітэктары. Уваходы ў замак звычайна злучалі з зямлёй драўляныя масты, якія можна было хутка парушыць, стварыўшы дадатковую перашкоду для ворага. І вось арка брамы гэтымі днямі выкладваецца рэстаўратарамі на гістарычным месцы.

— Так, Крэва — выпадак асаблівы. Аднак здараюцца сітуацыі, калі будаўнікі выпадкова натыкаюцца на нейкія цікавыя артэфакты — і не ведаюць, што з імі рабіць...

— Тое, што прадугледжвае заканадаўства. У гістарычных цэнтрах гарадоў вызначаны зоны аховы культурнага пласта, і калі нехта бярэцца за работы на гэтай тэрыторыі, ён абавязаны звязацца з нашым Інстытутам гісторыі і заключыць дамову на археалагічны нагляд. Гэта першасная мера. А калі падчас нагляду спецыялісты выявяць нешта цікавае, будаўніцтва можа быць спынена для поўнага даследавання.

На маю думку, беларускае заканадаўства добра забяспечвае сістэму наглядаў на такіх аб’ектах. Праблема раз-пораз усплывае хіба на практыцы. Напрыклад, недзе зоны аховы яшчэ толькі ў стадыі распрацоўкі або праходзяць адпаведную экспертызу. Або будаўнікі не ведаюць, куды звяртацца, — хаця мясцовыя органы кіравання павінны мець як дакументы па занальнасці, так і спецыялістаў, адказных за ахову спадчыны. Або — будзем шчырымі — нехта не хоча тлуміць сабе галаву і адхіляцца ад графіка.

— Урэшце варта закрануць і яшчэ адну даўнюю праблему — чорных капальнікаў. Ці часта вы з ёй сутыкаецеся?

— Што вы, гэта сапраўдная эпідэмія! Зразумела, на тэрыторыю замка яны не сунуцца, а вось на археалагічных помніках, шчодра рассыпаных у ваколіцах такога буйнога ў Сярэднявеччы цэнтра, як Крэва, мы не раз траплялі на сляды капальнікаў. Скажам, летась выявілі жаночае пахаванне з дэфармаваным чэрапам: хутчэй за ўсё, нехта здзіраў з яго тыповы для таго часу венчык. Цалкам верагодна, што гэтае ўпрыгожанне хутка ўсплыло на чорным рынку артэфактаў.

Adnaŭliennie Maloj bramy, u jakuju byŭ umanciravany bunkier časoŭ Pieršaj susvietnaj vajny
Аднаўленне Малой брамы, у якую быў уманціраваны бункер часоў Першай сусветнай вайны

— Чаму ж археолагі прыходзяць на такія аб’екты ўжо па слядах чорных капальнікаў?

— Немагчыма паставіць вартаўніка ля кожнага археалагічнага помніка. Да таго ж не ўсе аб’екты ахоўваюцца. Чаму? Не ўсе яны дасюль выяўлены. Адна справа — гарадзішча альбо курган, які добра вылучаецца ў ландшафце, а зусім іншая — грунтоўныя могільнікі позняга Сярэднявечча. Гэта вельмі каштоўныя для даследчыкаў помнікі, якія выразна адлюстроўваюць працэсы хрысціянізацыі, этнічныя змены. Ды няўзброеным вокам тыя пахаванні найчасцей не пабачыш. Каб іх знайсці, патрэбныя час, матывацыя і тэхнічнае забеспячэнне — той жа металашукальнік. І тут мы банальна прайграём у колькасці: прафесійных археолагаў шматкроць менш за капальнікаў, якія вядуць на тыя могільнікі сапраўднае паляванне.

— Ці ёсць у вас нейкае вырашэнне праблемы?

— Нядаўна мы гутарылі са старшынёй сельсавета ды заахвочвалі яго, каб, праязджаючы па трасе, зірнуў мімаходам на археалагічны помнік: ці ўсё з ім у парадку, ці няма вакол падазроных людзей? Думаю, без шырокага ўдзелу мясцовай супольнасці мы тую праблему ніколі не вырашым.

Ілья Свірын, фота з архіва Алега Дзярновіча

Чытайце яшчэ: На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч

2 снежня ў Лідзе памёр кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Як паведамляе газета...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян

Усходняя Беларусь лічыцца не надта багатай на гістарычныя славутасці. Але варта наведаць Смаляны на ўскрайку Віцебшчыны,...

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Гісторыя
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип