Старажытны Лучын: археолагі адкрылі сярэднявечны горад пад Рагачовам

Каля вёскі Лучын Рагачоўскага раёна працавала археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Антона Шыляева і навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгі Дрэвіла, піша «Штодзень».

Anton Šyliaje Антон Шыляеў. Фота: сайт ГДУ імя Францыска Скарыны

Археолагі даследавалі гарадзішча перыяду Старажытнай Русі. У сёлетнім сезоне скарбонка знаходак навукоўцаў папоўнілася сапраўды ўнікальнымі прадметамі.

Сярод іх — фрагмент жалезнай кальчугі і чаранковы наканечнік стралы, датаваныя XII–XIII стст. Знойдзеныя таксама пярсцёнак, шкляныя пацеркі, гліняныя вырабы, прасніца, нажы, фрагмент візантыйскай амфары. Аднак сапраўднай сенсацыяй стаў адзін з элементаў, які, імаверна, з’яўляецца часткай падмурка храма, а таксама кніжная зашпілька X–XIII стагоддзяў. Такія знаходкі дазваляюць меркаваць, што на гэтым месцы існавала не проста гарадзішча, а даволі буйное пасяленне гарадскога тыпу.

Archiealahičnyja raskopki

Archiealahičnyja raskopki

Магчыма, гаворка ідзе пра горад Лучын, згаданы ў летапісных крыніцах, дакладнае месцазнаходжанне якога дагэтуль заставалася невядомым.

Фота: «Свабоднае слова», сайт ГДУ імя Францыска Скарыны