• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.07.2018 | Літаратура

Кульбак, Бэла Шагал, габрэйскі Мінск 1920-х, эсэ Бахарэвіча і многае іншае – у “габрэйскім” нумары “ПрайдзіСвета”

Дваццаты нумар інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” пад назвай “Габрэйскі акцэнт” змяшчае вялікую калекцыю тэкстаў, прысвечаных народу, мове і творам, якія раней былі вельмі важнай часткай нашай гісторыі і культуры.

vokl20

Да Другой сусветнай вайны ў беларускіх гарадах і мястэчках амаль палову (а недзе і больш) насельніцтва складалі габрэі, якія гаварылі і пісалі пра сябе і сваю зямлю на ідышы, на іўрыце, па-беларуску, па-руску, па-польску. Але пасля Катастрофы іх галасы або сціхлі назаўжды ў безыменных магілах, або загучалі далёкім водгуллем з іншых краінаў і кантынентаў.

Новы нумар “ПрайдзіСвета” спрабуе змяніць сітуацыю і зрабіць так, каб габрэйская літаратура, створаная тут або тымі, хто нарадзіўся ў Беларусі ці на прасторах нашай агульнай (Усходняй) Еўропы і адчуваў гэты край сваім, была прачытаная, каб забытыя і жывыя галасы былі пачутыя.

Сярод ключавых перакладных тэкстаў нумару – урывак з ненадрукаванага рамана Мойшэ Кульбака “Панядзелак”, а таксама ягоныя вершы, урывак з паэмы Юлія Таўбіна “Таўрыда”, фрагменты з “Яўрэйскай дзяржавы” Тэадора Герцля, успаміны Бэлы Шагал (пра Віцебск), Аўрома Рэйзэна (пра сваё койданаўскае дзяцінства), Ісруэла-Шые Зінгера (пра Мінск 1920-х), Іты Еліны (пра Магілёў канца ХІХ ст.). Упершыню друкуюцца габрэйскія народныя апавяданні і жарты са збору Вульфа Сосенскага, падрыхтаваныя Віктарам Жыбулем.

Перакладаная паэзія габрэйскіх (і не толькі) аўтараў і аўтарак прадстаўленая ў нумары творамі Хаіма Нахмана Бяліка, Генрыха Гайнэ, Паўля Цэлана, Ганны Марголін, Эмы Лазарус, Умбэрта Сабы, Баляслава Лесьмяна, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Тадэвуша Ружэвіча, Эльзы Ласкер-Шулер, а таксама падборкай песень у перакладзе з ідыша.

Сучасная габрэйская літаратура таксама не засталася па-за ўвагай рэдакцыі “ПрайдзіСвета”: друкуюцца апавяданні Узі Вайля (Ізраіль), Давіда Шульмана (Ізраіль) і Яўгена Ліпковіча (Беларусь); паэзія Іллі Камінскага (ЗША), Барыса Штэрна (Ізраіль) і Інэсы Ганкінай (Беларусь).

Аднак акрамя мастацкіх твораў у “Габрэйскім акцэнце” беларускія аўтары пераасэнсоўваюць як з’явы габрэйскага жыцця, так і стаўленне суайчыннікаў да іх. У сваіх эсэ Альгерд Бахарэвіч разважае на тэму антысемітызму ў мастацтве, а таксама звяртаецца да постаці Людвіка Заменгофа, стваральніка эсперанта. Валер Гапееў і Таня Скарынкіна спрабуюць асэнсаваць габрэйскую прысутнасць у сваёй уласнай гісторыі і ў гісторыі свайго мястэчка.

У нумары змешчаныя пераклады Лявона Баршчэўскага, Аксаны Данільчык, Аляксея Жбанава, Ігара Крэбса, Алега (Давіда) Лісоўскага, Марыі Мартысевіч, Кацярыны Маціеўскай, Вальжыны Морт, Вольфа Рубінчыка, Андрэя Хадановіча, Юлі Цімафеевай, Сяргея Шупы і Ганны Янкуты.

Для вокладкі нумару выкарыстаная карціна Алеся Суровага “Местачковы раманс. Роза”.

Усе тэксты нумару даступныя на сайце prajdzisvet.org.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип