Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Чаму для Лукашэнкі вайна — аснова ідэалогіі? Што такое «генацыд беларускага народа»? Якія злачынствы зрабілі беларускія нацыяналісты? Што беларускім школьнікам расказваюць пра гісторыю? Да чаго тут праваслаўная царква, палкоўнікі КДБ і Пуцін? Чаму колькасць партызан расце, а Ігар Марзалюк ваюе супраць гурта Rammstein? Тлумачым у нашым відэа. Не згодныя? Запрашаем у каментары!
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.