Супольнасць «Культурны Код», што аб’ядноўвае дзеячаў культуры і айцішнікаў, распачала рэгістрацыю ўдзельнікаў анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Заяўку можна падаць да 27 жніўня.
Запрашаюць да ўдзелу як каманды з распрацаванымі задумкамі праектаў, так і асобных творцаў-фаўндараў, што маюць толькі ідэю. Падчас пітчынгу можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.
Адметна, што 2 самыя цікавыя праекты пітчынга (іх выберуць удзельнікі чата) атрымаюць узнагароды. І гэта не толькі досвед. Прыз за 1 месца — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.); за 2 месца --- тэст праекта ад профільнага спецыяліста.
Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.
Калі? 29 жніўня а 17:00 CET / 18:00 Мінск.
Сустракаемся ў ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак — 27 жніўня.
Чым карысны фармат пітчынгу?
- падчас падрыхтоўкі і прэзентацыі можна структураваць ідэю праекта, давесці свае напрацоўкі да ладу;
- гэта магчымасць навучыцца хутка прадстаўляць асноўную інфармацыю пра сваю задумку (трэба ўкласціся ў 2-3 хвіліны!);
- яскравым расповедам можна натхніць слухачоў стаць чальцамі вашай каманды;
- пітчынг — яшчэ і сустрэча з публікай, шанец атрымаць карысныя парады ад экспертаў, ментараў, выслухаць фідбэк ад мэтавых груп.
Увага! Плануецца запіс. Відэа не будзе выкладацца ў публічны доступ і перадавацца трэцім асобам. Да сустрэчы ў ZOOM можна будзе далучацца пад псеўданімам і не ўключаць камеру падчас івэнту.
Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Чытайце яшчэ: 24 настаўнікі сталі выпускнікамі анлайн-курсаў «Васьмінога»