• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.06.2022 | Культура

Купала і Манюшка. Што яднае творцаў?

Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (7 ліпеня), 150 гадоў з дня смерці бацькі беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі (4 чэрвеня) і 100 гадоў, як быў зроблены першы беларускі пераклад лібрэта самай знакамітай оперы Станіслава Манюшкі «Галька». Пераклад гэты выканаў у 1922 годзе Янка Купала. Але атрымалася так, што павінна было прайсці амаль сто гадоў, перш чым «Галька» загучала з тэатральнай сцэны па-беларуску, піша «Культура і мастацтва».


4.jpg
Станіслаў Манюшка. Фота 1865 года

У пошуках талента

Вяс­ной 1846 го­да ма­ла­ды ві­лен­скі кам­па­зі­тар Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка (1819—1872) вы­ра­шае ад­пра­віц­ца ў Вар­ша­ву. Амбі­цыі Ма­нюш­кі па­тра­ба­ва­лі па­спра­ба­ваць сі­лы ў опе­ры. Еду­чы раз­ам з жон­кай з Ві­ль­ні ў поль­скую ста­лі­цу, Ста­ніс­лаў дзя­ліў­ся з ёй сва­імі дум­ка­мі на­конт анта­га­ніз­му па­між пан­скім два­ром і та­га­час­най вёс­кай. Кам­па­зі­тар згад­ваў вы­са­ка­род­ны чын двух сва­якоў, якія вы­зва­лі­лі сва­іх ся­лян ад пры­го­ну за­доў­га да та­го, як гэ­та ста­ла мэй­нстры­мам. У Вар­ша­ве Ма­нюш­ка па­зна­ёміў­ся з лі­та­ра­та­рам Ула­дзі­мі­рам Во­льс­кім (1824—1882), прад­стаў­ні­ком г.зв. «Вар­шаў­скай цы­га­нэ­рыі» — су­пол­кі дзі­ва­коў, ва­ла­са­тых, з фа­ль­шы­вы­мі ба­ро­да­мі, у рыз­зі, з кі­ямі ван­дроў­ні­каў, во­ра­гаў са­лон­на­га жыц­ця і пры­хі­ль­ні­каў про­ста­га на­ро­да, збі­ра­ль­ні­каў фа­льк­ло­ру і вы­даў­цоў сва­іх ча­со­пі­саў «Над­віс­ля­нін» і «Лас­таў­ка». Па­эма Во­льс­ка­га «Га­ль­ка», якую ў 1845 го­дзе за­ба­ра­ні­ла цэн­зу­ра, пры­цяг­ну­ла ўва­гу Ма­нюш­кі. Пра­ўда, Ма­нюш­ка вы­ра­шыў змя­ніць га­лоў­на­га ге­роя па­эмы. У опе­ры ім стаў не шлях­ціч, але па­крыў­джа­ная ім прад­стаў­ні­ца про­ста­га на­ро­ду. З не­йкіх пры­чын вар­шаў­скай прэм’еры ў 1847 го­дзе не ад­бы­ло­ся. У рос­па­чы Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка вяр­та­ецца ў Ві­ль­ню і тут ста­віць «Га­ль­ку» ў до­ме сва­ёй цеш­чы.

Ві­лен­ская прэм’ера дву­хак­то­вай опе­ры, у якой гра­лі сяб­ры Ма­нюш­кі, ад­бы­ла­ся 1 сту­дзе­ня 1848 го­да. У 1854 го­дзе дву­хак­то­вая «Га­ль­ка» ста­ві­ла­ся ў Ві­ль­ні, у 1856 — у Мін­ску і Грод­на. 1 сту­дзе­ня 1858 го­да Вар­ша­ва ўба­чы­ла «Га­ль­ку» ўжо ча­ты­ро­хак­то­вую. Усю­ды опе­ру ўспры­ма­лі з тры­умфам. У адзін дзень бе­ла­рус­кі ма­ла­вя­до­мы пра­він­цый­ны кам­па­зі­тар Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка стаў сус­вет­на вя­до­мым. У 1868 яго опе­ру ўба­чы­лі ў Пра­зе, у 1869 — у Мас­кве, у 1873 — у Кі­еве. У ХХ ста­год­дзі опе­ру, якая вы­тры­ма­ла ты­ся­чу па­ста­но­вак, ста­ві­лі ў най­леп­шых опер­ных тэ­атрах све­ту — Нью-Ёрк (1903), Мі­лан (1905), Са­фія (1921), Ве­на (1926)… Берн, Бер­лін, Лон­дан і г.д. (агу­лам, бо­льш за 25 кра­ін).

А што Бе­ла­русь? А Бе­ла­русь, як тая па­крыў­джа­ная Га­ль­ка, сціп­ла ста­яла ўба­ку. Пер­шая па­ста­ноў­ка ча­ты­ро­хак­то­вай опе­ры ад­бы­ла­ся ў Мін­ску то­ль­кі ў 1975 го­дзе. Ра­біў яе поль­скі рэ­жы­сёр на рус­кай мо­ве. І то­ль­кі ў 2019  «Га­ль­ка» за­спя­ва­ла з бе­ла­рус­кай сцэ­ны па-бе­ла­рус­ку (у пе­ра­кла­дзе му­зы­каз­наў­цы Свят­ле­ны Не­ма­гай).

Вось та­кі дзіў­ны, па­кру­час­ты лёс быў у гэ­тай опе­ры — опе­ры, якую ста­ві­лі і пра­цяг­ва­юць ста­віць з вя­лі­кім по­спе­хам па ўсім све­це. Ство­ра­най тут, на бе­ла­рус­кай зям­лі бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам, з вы­ка­рыс­тан­нем «бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру з Ігу­мен­шчы­ны» …

5.jpg
Янка Купала

Дунін-Марцінкевіч, Чаховіч, Ядвігін Ш. і Купала

Ба­ро­ня­чы наш го­нар, трэ­ба ска­заць, што на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя «Га­ль­ку» ўсё ж па­спра­ба­ва­лі па­ста­віць у Мін­ску. І спры­чы­ніў­ся да гэ­та­га па­эт Янка Ку­па­ла. Пе­ра­клад ліб­рэ­та опе­ры быў ім за­вер­ша­ны ў 1922 го­дзе. Аб гэтым «свед­чыць па­мет­ка на вок­лад­цы збор­ні­ка «Шля­хам жыц­ця» (Ві­ль­ня, 1923): «Га­ль­ка». 1922. Пад­рых­та­ва­на для дру­ку». Пра­ўда, над­ру­ка­ва­ная яна бы­ла то­ль­кі ў 1928 го­дзе ў «Збо­ры тво­раў» (IV т.).

У ча­сы ста­наў­лен­ня Ку­па­лы як па­эта опе­ра про­ста гры­ме­ла па ўсім све­це. Ка­рыс­та­ла­ся яна по­спе­хам і ў Рас­ійскай імпе­рыі (дэ­бю­та­ваў у ёй Фё­дар Ша­ля­пін). У 1918-м ліб­рэ­та опе­ры бы­ло пе­ра­кла­дзе­на і на ўкра­інскую мо­ву. Бе­ла­русь жа но­вай, ча­ты­ро­хак­то­вай вер­сіі «Га­ль­кі» не ба­чы­ла. А пра дву­хак­то­вую тым ча­сам ужо і за­бы­лі­ся. Але бы­лі тыя, хто ве­даў, што Ма­нюш­ка «свой, ту­тэй­шы», што «Га­ль­ка» — твор бе­ла­рус­кі.

Як вя­до­ма, з 1895 па 1904 год Лу­цэ­ві­чы жы­лі ў за­сцен­ку Се­ліш­ча (блі­зу Вя­лі­кіх Бяс­ядаў, што на Ла­гой­шчы­не). У пуб­лі­ка­цы­ях, пры­све­ча­ных Ку­па­лу, ча­сам згад­ва­ецца, што Се­ліш­ча яны аран­да­ва­лі ў «не­йкай пані Ма­нюш­кі».

Нам уда­ло­ся ўста­на­віць, што ма­ёнткам Аскры­шын (блі­зу Се­ліш­ча) у XVIII—ХІХ ста­год­дзі ва­ло­даў род Ду­лі­чаў. Па ўсёй ве­ра­год­нас­ці, зга­да­ная «пані», Эмі­лія, з’яўля­ла­ся да­чкой Ка­зі­мі­ра і сяс­трой Кан­стан­ці­на Ду­лі­чаў і жон­кай ад­на­го са стры­ечных дзя­дзь­коў Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Су­се­дам Лу­цэ­ві­чаў быў Зыг­мунт Ча­хо­віч (1831—1907), біб­лі­яфіл, які моц­на па­ўплы­ваў на све­та­пог­ляд Янкі Ку­па­лы. У 1863 го­дзе Ча­хо­віч ува­хо­дзіў у склад Лі­тоў­ска­га пра­він­цый­на­га ка­мі­тэ­та, у якім быў і спя­вак і на­стаў­нік Ахі­лес Ба­но­ль­дзі, вя­лі­кі сяб­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Дру­гім ча­ла­ве­кам, які па­ўплы­ваў на све­та­пог­ляд Ку­па­лы, быў іншы су­сед — Ядві­гін Ш., пі­сь­мен­нік, яко­га лі­чаць ад­ным з за­сна­ва­ль­ні­каў бе­ла­рус­кай про­зы. У Кар­пі­лаў­цы, ма­ёнтку Ля­віц­кіх, бы­ва­лі фа­льк­ла­рыст, кам­па­зі­тар і вы­да­вец Антон Гры­не­віч (1877—1937), дра­ма­тург-рэ­жы­сёр, тэ­атра­ль­ны дзеяч Ула­дзіс­лаў Га­лу­бок (1882—1937).

У раз­мо­вах з Ля­віц­кім Ку­па­ла аб­мяр­коў­ваў «бе­ла­рус­кае пы­тан­не», а так­са­ма твор­часць зем­ля­коў Ад­ама Міц­ке­ві­ча, Элі­зы Ажэш­кі, Юза­фа Кра­шэў­ска­га (чые тво­ры па­зней Ку­па­ла пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву). Трэ­ба зга­даць, што сам Ядві­гін Ш. быў га­да­ван­цам школ­кі, ство­ра­най у Лю­цын­цы Він­цэн­там Ду­ніным-Мар­цін­ке­ві­чам (1808—1884). А ўжо пра су­пра­цу Мар­цін­ке­ві­ча і Ма­нюш­кі на тэ­атра­ль­най ні­ве і што Ма­нюш­ка бы­ваў у Лю­цын­цы, вя­до­ма доб­ра. Ку­па­ла, без­умоў­на, чуў пра Ма­нюш­ку, пра­сяк­нуў­ся да яго па­ша­най, та­му і звяр­нуў­ся да твор­час­ці вя­до­ма­га ўся­му све­ту кам­па­зі­та­ра і зем­ля­ка. Пра­ўда, гэ­та то­ль­кі мае раз­ва­гі.

А вось, што кажуць факты

Як мы ве­да­ем, пе­ра­клад «Га­ль­кі» быў скон­ча­ны Ку­па­лам у 1922 го­дзе. У гэ­ты час у Мін­ску ўжо два га­ды існа­ваў Бе­ла­рус­кі дра­ма­тыч­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр. У ліс­тах Вя­час­ла­ва Се­ля­ха (1886–1976), вя­до­ма­га опер­на­га спе­ва­ка і стваральніка беларускай оперы, у 1924 го­дзе згад­ва­ецца: «В пер­вую го­ло­ву на­ме­че­ны к по­ста­нов­ке на бе­ло­рус­ском яз. «Князь Игорь» и «Га­ль­ка» и на рус­ском — «Кар­мен» и «Бо­рис Го­ду­нов». Ис­то­ри­чес­ки соб­ытие, из­ло­жен­ное в «Сло­ве о пол­ку Иго­ре», свя­за­но с Бе­ло­рус­ским кра­ем. Са­мо «Сло­во» на­пи­са­но на ста­ром бе­ло­рус­ском язы­ке. Пе­ре­вод де­ла­ет из­вес­тный по­эт Янка Ку­па­ла» (12.ХІІ); «По­ря­док по­ста­но­вок пред­по­ло­жен та­кой — Кн. Игорь, Га­ль­ка, …..» (25.ХІІ) («Бе­ла­рус­кі прэм’ер», Сяр­гей Се­лях, Мінск, 2018).

У 1928 го­дзе Янка Ку­па­ла атры­маў вось та­кі вод­гук ад па­эта і кры­ты­ка Язэ­па Пуш­чы (1902—1964): «…а так надзвы­чай цяж­ка, на­прык­лад, га­ва­рыць аб опе­ры «Га­ль­ка» Ула­дзі­мі­ра Во­льс­ка­га, якая, зда­ецца, у дру­ку яшчэ ні­дзе не бы­ла і якую аўтар знай­шоў маг­чы­мым, а ма­быць, і па­трэб­ным, вы­дру­ка­ваць у 1928 г. (…) На­огул дзіў­на, чым маг­ла за­ці­ка­віць гэ­та шля­хец­кая опе­ра Ку­па­лу? Твор сам па са­бе ма­ла­мас­тац­кі, — ня­ўжо тым, што Ма­нюш­ка на­пі­саў да яго му­зы­ку?» («Ліб­рэ­та опер Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі», Мінск, 2020).

Ці мог Янка Ку­па­ла пад­рых­та­ваць но­вы пе­ра­клад, ад­апта­ва­ны для опе­ры? Пэў­на, мог бы. Ча­му ў друк пад бой кры­ты­каў бы­ла ад­праў­ле­на ста­рая вер­сія? Мо­жа, з-за та­го, што шан­цаў на па­ста­ноў­ку ўжо не бы­ло і гэ­та бы­ла адзі­ная маг­чы­масць па­кі­нуць бе­ла­рус­кі след ў ра­да­во­дзе опе­ры? Што ж ты­чыц­ца «ма­ла­мас­тац­кас­ці» «Га­ль­кі», то… і па сён­ня ідзе яна ў тэ­атрах з по­спе­хам. То­ль­кі не бе­ла­рус­кіх.

Аўтар вы­каз­вае падзя­ку Вік­та­ру Ска­ра­ба­га­та­му, Свят­ле­не Не­ма­гай і Сяр­гею Се­ля­ху за кан­су­ль­та­цыі. А так­са­ма на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы за прад­астаў­ле­ныя для пуб­лі­ка­цыі ма­тэ­ры­ялы з фон­даў му­зея.

Зміцер Юркевіч, kimpress.by


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Гісторыя

У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лагеру Заксэнхаўзен. Мужчыну засудзілі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Гісторыя
    У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін
    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM