Купалаўскі тэатр ладзіць ужо шосты кастынг, каб папоўніць трупу

02.02.2022 Тэатр

На сайце тэатра з’явілася чарговае запрашэнне прыняць удзел у кастынгу. Нагадаем, што гэта адбываецца пасля таго, як падчас пратэстаў 2020 года большая частка трупы звольнілася разам з мастацкім кіраўніком.


000.jpg

Тэатр запрашае прафесійных артыстаў і студэнтаў з профільнай адукацыяй. Узрост не амаль не абмежаваны — запрашаюцца артысты ад 21 да 70 гадоў. Адметна, што ад суіскальнікаў патрабуецца валоданне беларускай мовай.

Чытайце таксама: «Гэта нахабства або адчай?» Журналісты адважыліся прайсці кастынг у Купалаўскі

У мінулым годзе мастацкім кіраўніком тэатра стала 51-гадовая артыстка Вольга Няфёдава. У бягучым рэпертуары яна выконвае ролю Альжбеты («Паўлінка» Я. Купалы).