Купалаўскі зноў набірае акцёраў. Галоўнае патрабаванне можа вас здзівіць

22.09.2021 Тэатр

У трупу Купалаўскага тэатра 7 кастрычніка ў чарговы раз будуць набіраць акцёраў. Адпаведная абвестка з’явілася на сайце ўстановы.


001.jpg

Асноўнае патрабаванне, агучанае ў аб’яве, — быць таленавітым і гарэць жаданнем працаваць на галоўнай драматычнай сцэне Беларусі.

Нагадаем, што пасля выбараў 2020 года з Купалаўскага сышлі амаль усе супрацоўнікі. Пасля ў трупу спрабавалі набраць акцёраў з абласных тэатраў і студэнтаў, у тым ліку няпрофільных спецыяльнасцей.