Купалаўскі тэатр рыхтуецца да прэм’еры спектакля «ГендэльБах»

24.06.2009 Культура

Прэм’ера спектакля «ГендэльБах» паводле п’есы Паўля Барца «Магчымая сустрэча» адбудзецца 27 чэрвеня на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Падрабязней пра спектакль.

Рэжысёр-пастаноўшчык — Генадзь Мушперт. У ролях: Бах — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Краўчанка, Гендэль — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед, Шміт — Сяргей Кавальскі, для якога гэтая роля з’яўляецца творчым дэбютам на сцэне Купалаўскага тэатра.

У пятніцу, 26 чэрвеня, а 12-й гадзіне на Малой сцэне тэатра адбудзецца грамадскі прагляд спектакля.

Тэгі: