Дзе беларусы сёння святкуюць Купалле

Беларусы ў розных краінах свету працягваюць святкаваць Купалле. Будуць і песні, і танцы, і збор зёлак, і нават рамантычны забег за Папараць-кветкай. Сабралі для вас некалькі варыянтаў у Беларусі і за мяжой.


Беларусь

Мінск


101.jpg

Дата: 6 ліпеня

Час: з 19.00 да 22.30 (час мясцовы)

Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 4а, Мінск

Ля возера ўглыбі сада вас чакаюць старадаўнія абрады, прадказанні ад астролага, песні і танцы, а таксама майстар-класы па стварэнні карты жаданняў і па пляценні вяночкаў, прадзенні на верацяне і па танцах.

Будзе купальская дыскатэка ад DJ Купальскага, а напрыканцы свята — фаер-шоу.

Кошт квіткоў: дарослы — 12 рублёў; льготны (дзеці, пенсіянеры, студэнты) — 6 рублёў; шматдзетныя сем’і — бацькі 12 рублёў, дзеці — бясплатна; дзеці да 6 гадоў, дзеці-сіроты, інваліды ўсіх груп — бясплатна.

Квіткі можна набыць у касах батанічнага сада ў дзень імпрэзы.

Купальскі забег за папараць-кветкай у Мінску


102.jpg

Дата: 6 ліпеня

Час: старт а 22-й, збор у 21.30 (час мясцовы)

Месца: Камсамольскае возера (дакладнае месца — у спасылцы на рэгістрацыю), Мінск 

Дыстанцыі 5 альбо 10 км стартуюць ад Камсамольскага возера. Калі вы ў іншым горадзе, можна зарэгістравацца на анлайн-удзел і стартаваць у сваім горадзе па ўласным маршруце. Кожны ўдзельнік атрымае медаль на памяць! 

Падрабязнасці і формы рэгістрацыі шукайце па спасылцы.

Віцебск

Купальскі канцэрт гурта «ГУК» у Сянно


100.jpg

Дата: 6 ліпеня

Час: 21.30 (час мясцовы)

Месца: Парк Трох Герояў, вул. Віцебская, Сянно, Віцебская вобл.

Уваход вольны!

Гродна

Купалле на Аўгустоўскім канале


98.jpg

Дата: 6 ліпеня  

Час: з 19.00 (час мясцовы)

Месца: Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка, Гарадзенскі раён

Будзе ўсё як мае быць: збор зёлак, варожбы на вяночках, пошукі папараць-кветкі, абрад купальскага шэсця і карагоды!

Уваход вольны!

Гомельская вобл., Добрушскі раён

Аўтэнтычнае Купалле ў Добрушскім раёне

103.jpg

Дата: 6 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Вёска Лагуны Добрушскага раёну Гомельскай вобласці

Жыхары вёскі Лагуны Добрушскага раёну Гомельшчыны запрашаюць усіх ахвотных на аўтэнтычнае Купалле. Госці свята змогуць паспець убачыць унікальную традыцыю, якая цудам захавалася ў сучаснай беларускай вёсцы. 

«Мясцовыя жанчынкі адзначаюць свята, якое спалучае ў сабе водгукі дзвух абрадаў: Ваджэнне Сулы і Провады Русалкі. Асобная цікавостка рэгіёну — гэта культавая раслінка Любісцік. Калі вам таксама цікава даведацца пра мясцовыя чары, варта прыехаць і пагаманіць з жыхарамі. Яны нас чакаюць», - пішуць у абвестцы арганізатары свята. 

Польшча

Варшава

Купальскі майстар-клас ад KRIWI ў Варшаве


97.jpg

Дата: 6 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава

Вас чакае:
акустычны выступ KRIWI;
вакальныя практыкаванні;
купальскія спевыі карагоды;
пляценне купальскіх вянкоў.

Уваход — free donation. Пажадана быць у адзенні, якое не стрымлівае руху!

Таемны купальскі канцэрт KRIWI ў Варшаве


104.jpg
Дата: 7 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: secret location, будзе паведамлена ўдзельнікам асабіста 


Уваход — free donation.

Месцаў абмежавана, таму адавязкова рэгіструцеся па спасылцы.

Грузія

Батумі

Батумі: Купалле. 0+


Дата: 06 ліпеня

Час: 19.00 (час мясоцвы)

Месца: БДУ імя Шота Руставелі, каля фантана з боку бульвара

У праграме: купальскія песні ля возера, карагоды, народныя танцы і пляценне вянкоў. А яшчэ вы здолееце больш даведацца пра гісторыю Купалля.