Віртуальны ўніверсітэт запрашае на курс «Побытавы танец як маркер ідэнтычнасці»

Гэты курс будзе асабліва карысным тым, хоча больш даведацца пра свае танцавальна-музычныя стасункі з целам, знайсці і зразумець сваю асабістую манеру танцавання, хто гатовы даследваць сябе і дзяліцца ўласнымі думкамі і ўражаннямі.


2017-god-1200x800.jpg

Фота Максіма Чэркашына

Удзельнікаў курса чакае займальная тэорыя і захапляльная практыка, нечаканыя адкрыцці, прагляд мастацкіх і дакументальных стужак па тэме курса, знаёмства з унікальнымі экспедыцыйнымі запісамі. А самае важнае — самастойная праца падчас выканання (не)абавязковых хатніх заданняў і рэфлексія цягам вольных гутарак і тэматычных абмераванняў.

Заняткі пройдуць 19 і 26 кастрычніка, а таксама 2 і 9 лістапада, а 19 гадзіне. Каб далучыцца да курсу запоўніце анкету па гэтай спасылцы.

Хто правядзе заняткі?

Наталля Голава — рэжысёрка па адукацыі, танцмайстарка і культурная актывістка. Зараз працуе над арт-даследваннем па метаду аўтаэтнаграфіі. Тэма даследвання — пошук ідэнтычнасці праз танец.

З 2017 года даследуе і выкладае яўрэйскія танцы, шукае карані міжкультурных сувязяў паміж яўрэйскай і не-яўрэскай традыцыямі і аналізуе уплыў танцавальна-музычнага асяродку на асобу.