Абвяшчаецца чарговы набор на курсы беларускай народнай вышыўкі. Выкладчык – майстар народнай творчасці Галіна Рудніцкая. Заняткі ладзяцца ў памяшканні Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул. Гікалы, 4), у двух кроках ад ст.м. “Плошча Я.Коласа”.
Праграма курсаў надзвычай насычаная і разлічаная на 2 навучальныя гады (з кастрычніка па май). У першы год вывучаюцца больш распаўсюджаныя тэхнікі вышыўкі, у другі – больш рэдкія і складаныя.
Пры ахвоце падчас заняткаў можна атрымаць падрабязныя кансультацыі па шыцці і аздабленні беларускай традыцыйнай кашулі (як мужчынскай, так і жаночай), а таксама дапамогу пры падрыхтоўцы да ўступлення ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці (трое маіх вучняў ужо з’яўляюцца сябрамі саюза). Тэкст цалкам.
На фота: Фрагмент ручніка (В.Лабачэўская. Повязь часоў – беларускі ручнік. – Мн., 2009.)