За кветкі да помніка пісьменніка Тараса Шаўчэнкі – затрыманне

У Брэсце затрымалі актывіста Алега Вялава, які хацеў ускласці кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку.


185961_603x354.jpg

Паведамляецца, што каля помніка было заўважана больш за 6 міліцэйскіх аўто, бачна мінімум 10 чалавек у форме.

Напярэдадні дня нараджэння ўкраінскага класіка каля помніка, які стаіць на аднайменным бульвары, меў адбыцца мітынг, ён быў папярэдне дазволены. Але міліцыя не пускала людзей да помніка.