Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў Мікола Захаранка

На адкрыцці фестывальнай праграмы «Вершаў на асфальце» галоўнай падзеяй стала абвяшчэнне сёлетняга лаўрэата Прэміі імя Міхася Стральцова. Ім стаў Мікола Захаранка, паведамляе тэлеграм канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

vierszy-na-asfalcie-laureat.jpg

Празаік, паэт і драматург Мікола Захаранка нарадзіўся ў 1949 г. у Васілевічах Гомельскай вобл., скончыў філфак БДУ. Друкаваўся ў рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар кніг «І тады ўдарыў бом...» і «Такі вецер, такі вецер...».

Фестываль «Вершы на асфальце» працягнецца 14 і 15 лютага ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal. 11).

Сачыць за трансляцыяй можна па спасылцы.

Праграма наступных дзён фестывалю