Лабадзенка і Валошын: аршанскія гастролі

Творчы дуэт Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына наведаў Оршу і ваколіцы на працягу 12–14 траўня. 

Першы выступ адбыўся ў школе №20 Оршы, у залі школьнага тэатру. Глеб Лабадзенка апавёў аршанцам аб працы над факсімільным выданнем непадцэнзурнай «Ладдзі Роспачы».

d0b2d0bed180d188d0b0-d188d0bad0bed0bbd0b0-20

Глеб Лабадзенка:

– Мяркую, вам – землякам Караткевіча – гэта будзе асабліва цікава: пабачыць, якім асфальтавым катком прайшліся савецкія цэрберы па гэтай выдатнай навэле Уладзіміра Караткевіча. На 23-х старонках я налічыў больш за 200 правак! Часам яны моўныя: Караткевіч піша «касцельныя», а яму правяць на «касцёльныя». Але найчасцей праўкі – ідэалагічныя. Гэтая «Ладдзя Роспачы» будзе першым непадцэнзурным выданнем Караткевіча!..

d0b2d0bed180d188d0b0-d188d0bad0bed0bbd0b0-20lt

Яўген Валошын заспяваў колькі песняў з будучага альбому свайго гурта HandmadE. Школьнікі чыталі вершы на памяць – і атрымлівалі за гэта прызы ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Адна дзяўчына тут жа схавалася за шырму (гэта ж тэатральная зала!) – і выйшла адтуль ужо ў майцы «Будзьма!» пад апладысменты іншых.

ded18fd0bault

Другі выступ быў у вёсцы Якаўлевічы пад Оршай. Інтэр’ер школы вельмі цікавы: актавая зала спалучаная са сталоўкай – з аднаго боку акенца для выдачы ежы, з другога – сталы і крэслы. Паглядзець на гасцей прыйшла ўся школа – ад першага да адзінаццатага класа!

d18fd0bault

Яўген Валошын:

– Імкніцеся да ведаў, дзеці! – заклікаў школьнікаў Яўген Валошын. – І як бы ні склаўся ваш лёс, кім бы вы ні працавалі – будзьце шчырымі беларусамі, размаўляйце па-беларуску. Інакш згубіцеся і станеце шэрымі мышаняткамі.

d18fd0bad0b0d19ed0bbd0b5d0b2d196d187d18bt

Кожны са школьнікаў узяў ад выступу сваё: старэйшыя падыходзілі, дзякавалі, запісвалі кантакты, а першакласнікі наляпілі на лбы налепачкі «Будзьма!» і сталі выхваляцца адно перад адным.

Наступны выступ адбыўся ў школе №21 Оршы, дзе паслухаць Лабадзенку і Валошына сабралося некалькі класаў. Спачатку школьнікі паводзілі сябе надзвычай шумна, але гасцям удалося прыцягнуць увагу: спачатку журналісцкімі байкамі, а пасля ўжо дзеці ўважліва слухалі спевы і вершы.

Скончыліся аршанскія гастролі выступам у Медыцынскім каледжы, дзе паслухаць Валошына і Лабадзенку сабралося больш за 40 будучых акушэрак.

default2

Глеб Лабадзенка:

– Дзяўчаты, я калі бачу вас столькі ў белых халатах – адразу адчуваю сябе хворым! Але ў мяне мама лекарка, таму я вазьму сябе ў рукі і буду чытаць вам вершы!

Дзяўчаты, трэба сказаць, слухалі вельмі ўважліва, адна навучэнка нават выканала песню, пазычыўшы гітару ў Яўгена Валошына. За што атрымала прыз ад кампаніі «Будзьма!».

d0bcd196d0bdd181d0ba-d188d0bad0bed0bbd0b0-162lt

Назаўтра дуэт Валошына і Лабадзенкі на запрашэнне наведаў мінскую школу №162, якая вядомая тым, што тут вучыўся паэт Андрэй Хадановіч. Паслухаць выступоўцаў сабралося больш за 120 чалавек. Некаторыя дзеці – які жах! – ахвяравалі нават паходам у сталоўку. Але пасля падыходзілі і казалі, што не шкадуюць. Адна школьніца выканала цудоўную песню па-беларуску – і Яўген Валошын запрасіў яе на рэпетыцыю гурта HandmadE – бо яны якраз шукаюць вакалістку.

Усе выступы прайшлі ў вельмі добразычлівай атмасферы, адбываліся яны ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: , ,