• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.09.2023 | Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве. Ейны прафесійны стаж як лагапеда — больш за 30 год. «Штодзень» паразмаўляў з Інай Кулей пра тое, на якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі. Ці сустракалася яна з выпадкамі, калі беларускамоўным дзецям лагапеды ставілі дыягназ «затрымка псіхічнага развіцця»? І ці пабольшала беларускамоўных дзяцей?


Ina Kuliej
Фота: старонка Іны Кулей у Фэйсбуку

Ці ёсць для лагапеда розніца, на якой мове размаўляе дзіця: па-руску ці па-беларуску? Памятаю, калі я з сынам прыйшла да лагапеда на планавую праверку перад школай і я сказала, што ў нас беларускамоўная сям’я, то лагапед з паліклінікі на гэта спытала: «Ну, па-руску ён, спадзяюся, разумее». І прапанавала дзіцяці паўтараць за ёй рускія словы.

Іна Кулей: Канешне, лагапеду важна, размаўляе дзіця па-руску ці па-беларуску, таму што лагапедычная праца — гэта не толькі праца пастаноўкі гуку, як гэта прынята лічыць большасцю людзей. Па-першае, гукі адрознівацца па вымаўленні ў беларускай і рускай мовах. А па-другое, лагапед працуе над усімі момантамі мовы: не толькі трэба правільна вымаўляць гукі, але важна, каб сказы былі паўнавартасныя, каб можна было пераказваць тэксты, якія прапануюць, каб быў вялікі і багаты слоўнікавы запас. І гэта такія рэчы, на якія звяртаецца ўвага. Таму, канешне, залежыць, на якой мове гаворыць дзіця. І лагапед мусіць ведаць гэтую мову. І дзіцёнак, калі гаворыць на адной з гэтых моў, мусіць адпавядаць прыблізна таму ўзросту маўлення, які ёсць.

То бок калі прыходзіць беларускамоўнае дзіця да лагапеда (напрыклад, пры планавай праверцы перад школай) і бацькі папярэджваюць, што сям’я беларускамоўная, то лагапед мусіць правяраць па-беларуску. А не прапаноўваць дзіцяці словы па-руску казаць?

Іна Кулей: Безумоўна. Абсалютна, таму што, яшчэ раз паўтараюся, гэта не толькі вымаўленне гукаў, якое таксама ў некаторых момантах адрозніваецца. Напрыклад, гук [ч], які ў беларускай мове заўжды цвёрды. Альбо гук [р], які ў беларускай мове заўсёды толькі цвёрды. А ў рускім варыянце ёсць і [ч’] і [р’] мяккія. А па-другое, гэта абсалютна іншыя назвы прадметаў, назвы выяў, якія дзіцёнак проста можа не ведаць. Дзіця можа і не разумець, што яму гавораць і з чым звяртаюцца.

Praktykavanni himnastyki ŭ blohu Iny Kuliej «lagaped_pa_belarusku» ŭ Fejsbuku
Практыкаванні гімнастыкі ў блогу Іны Кулей «lagaped_pa_belarusku» ў Фэйсбуку

У адным з артыкулаў сустрэлася меркаванне, што ў Беларусі многія лагапеды і дэфектолагі адмаўляюць існаванне беларускамоўных дзяцей. Наколькі Вы згодныя з такім выказваннем?

Іна Кулей: Я б так не ставіла пытанне, што адмаўляюць наяўнасць такіх дзяцей. Таму што ёсць школы, дзе лагапеды спрабуюць гаварыць па-беларуску. Напрыклад, такая Жухавіцкая школа, таксама некаторыя школы ў Гарадзенскай вобласці, дзе лагапеды размаўляюць па-беларуску і, напэўна, беларускамоўныя дзеці вучацца ў гэтай школе, калі спецыяліст гаварыць па-беларуску. Але большасць лагапедаў на самой справе рускамоўныя. У Беларусі практычна няма падручнікаў, метадычных дапаможнікаў, розных спецыялізаваных выданняў на беларускай мове. Нейкі час, пасля 1990-х гадоў, выпускаліся такія падручнікі, але гэта вельмі хутка знікла, як і зніклі самі беларускамоўныя класы. Таму маецца велізарная праблема з наяўнасцю спецыялістаў, якія гавораць на беларускай мове. Іх існуе вельмі мала.

Ці насамрэч усе праграмы навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі, існуюць толькі на рускай мове, таму і лагапеды працуюць з дзеткамі на рускай мове? Ці праблема палягае ў тым, што няма попыту на беларускай мове. Ці праблема, што ў асноўным школы як і садкі рускамоўныя.

Іна Кулей: Я б сказала што, напэўна, рыба гніе з галавы. Калі б у дзяржаве на належным узроўні была павага і такое стаўленне да беларускай мовы, што яна ёсць асноўная, што яна ёсць важная, то і школы, і садкі, і самі спецыялісты шукалі, як размаўляць па-беларуску, выпускаліся б падручнікі, метадычкі. Усё гэта б працавала.

У час, калі я вучылася, гэта было абсалютна рускамоўнае асяроддзе. Усе матэрыялы, якія мы вывучалі, былі рускамоўныя. Усе нашыя выкладчыкі былі маскоўскія альбо навучаліся ў Маскве.

На сённяшні момант я праходзіла не адну спецыялізаваную стажыроўку, пачынаючы з 2018-2019 гг., для таго, каб узнавіць свае веды і падтрымаць узровень ведаў. І зноў-такі сутыкнулася з тым, што беларускага няма. Таму ў большасці выпадкаў лагапедыя ў Беларусі рускамоўная.

Наколькі цяжка было падрыхтаваць заняткі для беларускамоўных дзяцей, якія маюць лагапедычныя праблемы?

Іна Кулей: Не толькі падрыхтаваць, але я рыхтую штодзённа практычна, бо лічу, што дзецям мусіць быць цікава. І таксама дарослым, якія размаўляюць на беларускай мове. Таму матэрыялы нараджаюцца альбо такім крэатыўным шляхам, альбо штосьці перарабляецца ці пераасэнсоўваецца, не толькі з рускай мовы, але і з ангельскай і з іншых моў, з украінскай, таму што там таксама добрыя матэрыялы. Гэта штодзённая праца, якую трэба рабіць.

Маю задуму, каб гэта вырасла ў спецыялізаваны метадычны дапаможнік, метадычную працу і, магчыма, нават такі курс, які могуць прайсці тыя лагапеды, хто жадаў бы мець матэрыялы, размаўляць і вучыць на беларускай мове. Гэта не проста, але цікава.

У ліквідаваным Таварыстве беларускай школы ў свой час фіксавалі выпадкі, калі лагапеды ставілі беларускамоўным дзецям дыягназ «затрымка псіхічнага развіцця». Ці сустракаліся Вы з такой з’явай? Ці ўсё ж такі цяпер лагапеды ўжо з большым разуменнем ставяцца да беларускамоўных дзяцей.

Іна Кулей: Я сутыкалася з такімі момантамі, калі сама была ў такой камісіі ў дзіцячы садок. Калі ў медычным цэнтры працавала, то таксама сутыкалася з такімі выпадкамі. Але я мела магчымасць запытацца ў дзяцей на беларускай мове, унесці карэктывы ў магчымую пастаноўку дыягназу. 

Сутыкалася з тым, што людзі прыходзілі і гаварылі, што вельмі цяжка дзіцяці, што ён не можа адказаць на пытанне камісіі, таму што не разумее гэтыя пытанні. Ведаю, што такія моманты былі не толькі ў маленькіх беларусаў, але і ў тых старэйшых, якія паступалі ва ўніверсітэты альбо ў тэхнікумы і не разумелі, як можна растлумачыць фізіку на рускай мове. Яны проста не разумелі гэтых паняццяў, таму што яны вучыліся на беларускай мове дзесьці ў раёне. Гэтая праблема падаўлення беларускай мовы існавала і існуе, на жаль, і сёння.

Хто да вас часцей звяртаюцца: беларускамоўныя ці рускамоўныя сем’і? Ці беларускамоўных дзяцей пабольшала?

Іна Кулей: На гэтае пытанне можна адказаць з аптымізмам. Мой адказ усцешыць беларусаў. На самой справе зваротаў ад беларускамоўных сем’яў стала больш, значна больш. Сутыкаюся з выпадкамі, калі мама і тата не размаўляюць па-беларуску, але хочуць, каб дзіця гаварыла па-беларуску і настойваюць на гэтым. Гэта важна, што мама і тата вучацца потым у свайго дзіцяці гаварыць.

Bloh Iny Kuliej u Fejsbuku
Блог Іны Кулей у Фэйсбуку

Колькі звяртаецца? Магчыма 60 на 40. 60% — беларускамоўныя, 40% — рускамоўныя. Я думаю можа нават пабольшыць гэтая колькасць беларускамоўных, бо я амаль што эксклюзіўны беларускамоўны лагапед і размова пра мяне ідзе наперадзе мяне. Адныя перадаюць іншым, тым, у каго дзеці размаўляюць па-беларуску, таму што гэтыя сем’і часта кантактуюць адна з адной. А рускамоўных лагапедаў даволі шмат, можна звярнуцца да любога.

У змяшаных сем’ях (дзе тата і мама размаўляюць на розных мовах), гукі якой мовы мусяць быць пастаўленыя ў дзіцяці ў першую чаргу?

Іна Кулей: Важна, на якой мове размаўляе дзіця дома. Вось гэтая мова, якая прыярытэтная, на якой мове размаўляе мама (бо яна больш часу праводзіць са сваім дзіцём), гэтыя гукі трэба ставіць першаснымі. А калі будзе сфармаваная маўленне, альбо сфармаваная і развітая сама мова цалкам, тады можна і звяртацца да іншых варыянтаў: варыянтаў асяроддзя, варыянтаў сяброў і г.д.

Але баяцца білінгвізму не варта, бо мая практыка паказвае, што гэтыя дзеці дынамічна развіваюцца, актыўныя. Яны трошкі павольней засвойваюць маўленне, пачынаюць гаварыць пазней. Але да 4 год у іх раскладаецца па палічках кожная з моў, і яны вельмі хутка рэагуюць на выклікі, яны могуць хутка даць адказ.

Гэта вельмі добра, калі шматмоўе ў сям’і. Ведаеце, ёсць такі выраз «Ты столькі разоў чалавек, колькі моў ведаеш». Ведаць некалькі моў — вельмі добра. З аднаго боку, шкада, што з’язджаем з краіны. А з іншага боку, трэба карыстацца момантам, каб вучыць мовы і намагацца быць не толькі беларусам у сям’і, але і размаўляць з атачэннем.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч

2 снежня ў Лідзе памёр кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Як паведамляе газета...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»

Гісторык Андрэй Катлярчук у сваім фэйсбуку распавядае пра справу «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і інжынера...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян

Усходняя Беларусь лічыцца не надта багатай на гістарычныя славутасці. Але варта наведаць Смаляны на ўскрайку Віцебшчыны,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Гісторыя
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип