Гурт «Leibonik» едзе ў тур па Літве і Польшчы

16.09.2022 Музыка

Лідар гурта «Leibonik», музыка Сяргей Башлыкевіч сёння святкуе дзень нараджэння, а праз тыдзень, 23 верасня, гурт выпраўляецца ў тур па Польшчы і Літве.


305849563_470967675045331_6752067625000343683_n.jpg

Гурт «Leibonik» у 2014 годзе атрымаўпрэмію «Героі году» ў намінацыі «Адкрыццё году». Музыкі выконваюць песні на беларускай мове, у рэпертуары гурта ёсць шэраг жартаўлівых песень на «трасянцы». Выконваюць музыкі як уласныя песні, так і «кавэры».

Чытайце яшчэ: Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча

Дзе выступяць музыкі?

23 верасня выступ запланаваны ў Вільні ў BAR Pahonia, 24 верасня гурт будзе выступаць у Беластоку на пляцоўцы BTL Lalki. 25 верасня — Гданьск, у Paszcza Lwa , 28 верасня ў Познані, Klub u Bazyla. 30 верасня выступ адбудзецца ў Варшаве, месца пакуль невядомае. 1 кастрычніка — Кракаў, Chicago Bar. 2 кастрычніка музыкі выступяць у Лодзі, пляцоўка KIJ.

Хто такі Сяргей Башлыкевіч?

Нарадзіўся Сяргей 16 верасня 1987 года ў г. Ашмяны Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў школе № 3 горада Ашмяны, у класе з філалагічным ухілам. Па заканчэнні школы перабраўся ў Мінск і паступіў у БДУІР на інжынерна-эканамічны факультэт. Паспяхова спалучаў вучобу, заняткі музыкай, удзел у клубе інтэлектуальных гульняў, а таксама розных валанцёрскіх арганізацыях.

Вялікі ўплыў на яго творчасць аказаў школьны сябар, адзін з самых вядомых беларускіх філолагаў Сяргей Дубялевіч. Яшчэ ў 9-ым класе падчас абласной алімпіяды па рускай мове ён ўразіў юнага Сяргея Башлыкевіча віртуознай ігрой на гітары.

Башлыкевіч грае не толькі на гітары, але на губным гармоніку, фартэпіяна, міні-бонгу, бубнах.

У 2009 годзе з песняй «Чобаты» Сяргей прадстаўляў творчую студыю сваёй ВНУ на рэспубліканскім музычным конкурсе «Песні маёй краіны».

У 2022 годзе Сяргей з’ехаў з Беларусі і зараз жыве ў Нідэрландах.