Сёння! «Літаратурная кухня» з Андрэем Хадановічам

14.04.2020 Афіша

«Літаратурная кухня» — сумесны праект «Еўрарадыё» і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу будуць дзяліцца сваёй творчасцю онлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў.

93119815_258316148889909_522942968714231808_n.png

Першы герой «Літаратурнай кухні» — Андрэй Хадановіч. Аўтар правядзе дыстанцыйны ўрок у «Школе травы», а таксама пакажа новыя вершы і вірусныя жахалкі, пераклады, песні.

Глядзіце сёння, 14 красавіка а 19.00 у сацсетках «Еўрарадыё» і Беларускага ПЭНа.

Падзея на Facebook.