Беларускі гурт VOLSKI выпусціў музычны альбом «Лісты палітвязням». Рэліз анансаваў на сваіх староках у сацсетках лідар гурта Лявон Вольскі.
У альбоме 12 песень-лістоў. Гэта супольныя боль, любоў і надзея беларусаў, выказаныя ў вершах і музыцы.
«Калі чалавеку здаецца, што ён можа быць убаку ад тэмы палітзьняволеных, то яму гэта насамрэч здаецца, бо ніхто не застрахаваны ад такога лёсу. Ёсьць безліч прыкладаў, калі «людзі не цікавіліся палітыкай», а палітыка зацікавілася імі сама. Таму лепш адразу зразумець, у якой рэчаіснасьці мы знаходзімся».
Зараз трэба рабіць усё магчымае, каб гэты перыяд як мага хутчэй скончыўся: усе бязвінна асуджаныя выйшлі на волю, а тыя, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады, занялі тое пачэснае мейсца, якое ім належыць — на лаве падсудных," — сказаў Лявон Вольскі.
Альбом можна слухаць на 6 папулярных пляцоўках.
Твор «Чакай мяне», на які зняты кліп, прысвечаны ўсім палітзняволеным.
«Чакай мяне, чакай мяне — і я вярнуся.
Чакай мяне, калі туга цераз край.
Чакай мяне ў радасці, стоме і скрусе.
Чакай мяне, галоўнае — вельмі чакай...»
Гэткія радкі дый уся песня спетыя вуснамі палітзняволеных. У відэа зняліся 31 беларус з ліку вызваліўшыхся палітвязняў, сярод якіх — Леанід Судаленка, Алег Груздзіловіч, Вольга Рытус, Кіра Баярэнка ды іншыя.
Песні з «Лістоў палітвязням» — пік аднайменнага грамадска-палітычнага праекта, што ў верасні 2023 года распачаў гурт VOLSKI сумесна з ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай.
Каманда прапануе шэраг відэа пра з’яву палітвязынства, сабраных у плэй-лісце на Youtube.
Гэтыя відэа, як і альбом, з аднаго боку, ёсць дакументальным сведчаннем найноўшай гісторыі Беларусі. А з іншага — прапанова і заклік да тэрапеўтычнай салідарнасці, якая мае гаючую сілу для ўсіх беларусаў: і тых, хто за кратамі, і тых, хто іх чакае.