Літаратурна-музычныя сустрэчы на Слонімшчыне ў год нашай “500-годнасці”

 Тры сустрэчы ў сераду, 14 чэрвеня, правялі на Слонімшчыне пісьменнік Сяргей Чыгрын і бард Зміцер Бартосік у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Творчыя людзі сустрэліся са школьнікамі і педагогамі аздараўленчага лагера “Лясны” Слонімскага раёна і з вучнямі СШ № 7 у Народным музеіі імя Аляксандра Жукоўскага СШ № 4 г.Слоніма. Сяргей Чыгрын распавёў і паказаў усім кніжкі розных гадоў і выданняў. Гэта кнігі вялікіх памераў і кніжкі-малюткі, а таксама дзіцячыя розныя выданні, нават дзеці ўбачылі круглыя, як сонейка кніжкі, і кніжкі на колах. А Зміцер Бартосік дапаўняў расповеды песнямі і гутаркамі пра беларускую бардаўскую песню.

Падчас сустрэч у Слоніме шмат гучала беларускіх вершаў, песняў, былі наладжаны гасцямі розныя конкурсы і віктарыны для дзяцей, дзе пераможцы атрымлівалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Усе гэтыя сустрэчы ладзіліся з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэгі: