Літаратурна-музычныя сустрэчы з Міхасём Скоблам і Таццянай Матафонавай

08.07.2009

a-skobla_mikhasj
Літаратурна-музычныя сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам і бардам Таццянай Матафонавай адбудуцца ў Доме адпачынку Акадэміі навук РБ “Іслач” у мястэчку Ракаў Валожынскага раёну Мінскай вобласці і ў дзіцячых летніках Вілейшчыны 10 ліпеня.

Сустрэча ў Доме адпачынку “Іслач” распачнецца ў 14.30.

У палатачным лагеры на Вілейскім вадасховішчы ад філіялу летніка “Надзея” Вілейскага раёну – у 18.00.

А ў лагеры “Надзея” Вілейскага раёну сустрэча пачнецца ў 20.00.

Сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,