• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.03.2023 | Літаратура

Літаратурны люты: перамагаюць аўдыякнігі?

Другі месяц зімы выдаўся гарачы не столькі новымі кнігамі, колькі літаратурнымі падзеямі — у Вільні адгрымеў Стральцоўскі фэст, Юры Пацюпа атрымаў прэмію імя Міхася Стральцова, і часопіс Дзеяслоў назваў лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» (сёлета ўганараваныя Віктар Казько, Усевалад Сцебурака, Ксенія Фёдарава).

А што з кнігамі? Якія літаратурныя цікавосткі з’явіліся ў лютым? Вось тут мы пісалі пра студзеньскія навіны, а што зараз? Чым варта папоўніць паліцы? А вось і падсумуем.

Спачатку — пра аўдыякнігі. Іх не тое каб нашмат больш, але ў інфармацыйнай прасторы яны «гучней» і выразней.


1161b.jpg

Аўдыякнігі

1. Аліна Нагорная — «Мова 404»

««Мова 404» — незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей — на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў, і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці.»

Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз. Дзе можна паслухаць кнігу бясплатна, глядзіце тут.

Аліна Нагорная .jpeg

2. Андрэй Скурко — «Вершы»

«Вершы Андрэя Скурко — скарб для дзіцячай літаратуры, бо налітыя любоўю і ўвагай да малых. Яны лёгка чытаюцца, лёгка запамінаюцца і назаўжды застануцца ў нейкім важным закутку свядомасці, з якога ўсё жыццё будзе чалавек пасля чэрпаць натхненне і ўпэўненасць у сваёй каштоўнасці».

Андрэй Скурко.jpeg

Над аўдыяверсіяй працавала каманда «Кніжны воз». Паслухаць можна тут.

3. Ганна Севярынец — «Мая школа»

Ганна Севярынец.jpeg

Што важна — аўдыякніга з’явілася ў аўтарскай агучцы! Рэалізаваў праект audiobooks.by.

«Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі — не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у «Фэйсбуку», а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш — мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе «Мая школа» несапраўдныя, усе супадзенні — выпадковыя», — напісала Ганна Севярынец на сваёй стронцы ў Фэйсбуку.

4. Серж Мінскевіч — «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса»

Серж Мінскевіч.jpeg

«Вершаванка-фарбаванка-забаўлянка пра адважнага Какоса Маракоса, вандруе па акіяне. Гэтая казка-паэма была напісана і выдадзена яшчэ ў 2006 годзе, але пазней Серж яе сур’ёзна пашырыў і нават зрабіў у выглядзе дзіцячай энцыклапедыі пра марскіх жывёлінаў».

Агучка — вынік працы каманды «Кніжны воз». Паслухаць можна тут.

5. Уладзімір Караткевіч — «Нельга забыць»

Уладзімір Караткевіч.jpeg

«...Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава і пакахаў яе. Пакручастыя сцяжынкі Кліё зводзяць чарговы раз нашчадкаў лютых ворагаў, якія змагаліся не на жыццё, але на смерць. Каханне нашчадкаў зачыняе нянавісць мінуўшчыны і дае надзею на лепшую будучыню.»

Апублікавалі audiobooks.by

6. Андрусь Горват — Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват.jpeg

Незалежны тэатр «Купалаўцы» агучыў кнігу Андруся Горвата ў чатырох частках.

«Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.»


Папяровыя выданні

7. Эрнэст Хемінгуэй — «І ўзыходзіць сонца»

Эрнэст Хемінгуэй.jpeg

Гэта першая кніга пад імпрынтам «Кнігаўка», якая выдадзена ў новаствораным аддзяленні выдавецтва «Янушкевіч» у Варшаве.

Твор Эрнэста Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца» вядомы таксама пад назвай «Фіеста», упершыню выйшаў у 1926 годзе. Па-беларуску кніга выйшла ў далёкім 1976 годзе, у перакладзе Юркі Гаўрука. Гэты тэкст публікуецца ў новым выданні.

8. Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»

Ева Вежнавец.jpeg

З’явіласянямецкая версія кнігі ад выдавецтва Zsolnay.

«Аўстрыйская кніга ідэальная: зярністая жаўтлявая папера; прыгожы і стрыманы шрыфт — сапраўднае паяданьне літарак вачыма; цудоўная супэрвокладка і тканая вокладка. Усё грэе», — напісала Святлана Курс.

9. «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

Беларускія народныя казкі.png

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку трэцяе выданне народных казак у апрацоўцы Якуба Коласа.

«Пад адной вокладкай — шэсць твораў народнага фальклору: казкі «Каза ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў». Творы добра вядомыя і даўно палюбіліся чытачам розных пакаленняў. Якуб Колас апрацаваў іх на працягу 1922 — 1940 гг. Разнастайныя па тэматыцы, казкі знаёмяць дзяцей з багатай прасторай беларускага фальклору, са светаўспрыманнем нашых продкаў».

10. «Галасы Беларусі − 2022»

Выйшла новая кніга «Бібліятэкі Свабоды», дзе да галасоў супраціву далучыліся галасы вайны.

«Сёньня, у гадавіну расейскай пачварнай агрэсіі супраць Украіны, мы ізноў публікуем кнігу галасоў — «Галасы Беларусі − 2022». 20 гадоў я пісаў прадмовы да ўсіх выданьняў «Бібліятэкі», але ўпершыню напісаў прадмову па-ўкраінску. Для кнігі, дзе гучаць галасы з вайны за свабоду, нельга было не напісаць па-ўкраінску. І па-беларуску,» — напісаў бібліятэкар Св*б*ды Аляксандар Лукашук.

11. Навум Гальпяровіч — «Горад»

Навум Гальпяровіч.jpeg

Зборнік прозы пабачыў свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці».

«У кнігу, акрамя аднайменнай аповесці «Горад», увайшлі аповесць «Подых пяшчоты», апавяданні «Брат», «Лёгкая зямля», «Дзве мамы», «Бадачу», «Сіроціна», «Максімка», «Сястра», «Караедня», «Рэдактар», «Перамагчы сапраўднасць», або Круг дабра і надзеі», «Яе паэтычны дом», «Мікола Ермаловіч», «Ваня», «Віця-генерал», «Мільянер з партбілетам».

12. Дзмітрый Рубін — «Выпадак»

Дзмітрый Рубін.jpeg

Дэбютная кніга маладога аўтара з’явілася ў выдавецтве Скарына • Skaryna Press.

««Выпадак» — не выпадковая кніга паэзіі. «Выпадак» існуе таму, што існуе беларуская рэальнасць. Лірыка — нагода для дэкламацыі, дэкламацыя — нагода для правакацыі, правакацыя — для ўдумлівання, удумліванне — для прыватнасці, адзіноты».

13. Марыя Шабанец — «Пасланцы Цмока»

Марыя Шабанец.jpeg

Фантастычная аповесць родам з Маладзечна, якую выпусціла выдавецтва «Мастацкая Літаратура».

«Невядомая Хвароба знішчае толькі людзей — і гэта кепскія весткі для Дрыгвянага княства. Каб спыніць Хваробу і не даць распачацца вайне, у Курганнае княства ідуць сын млынара, знічка, дабрахожы, хіхітун і князёўна. За спіной яны пакідаюць Цмока, у палацы якога лютуе Хвароба. Пасланцоў чакае сустрэча з ворагам і выпрабаванне палонам, Хваробай і адчаем. Але калі кожны пераможа свае жахі, у абодвух княстваў ёсць надзея.»

Падрыхтавала Дар’я Палынская, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип