Літаратурныя сустрэчы на Гомельшчыне

Літаратурныя сустрэчы пад тэматычнай назвай “Званы”, прысвечаныя 55-годдзю з Дня нараджэння Анатоля Сыса, адбудуцца на Гомельшчыне:

15 кастрычніка ў г. Ветцы (САШ  №1 імя А.А. Грамыкі, пачатак а 13.30), 17 кастрычніка  (Гімназія г. Веткі, пачатак у 13.00), а таксама ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны (20 кастрычніка, пачатак – 15.55).

У сустрэчах прымуць удзел сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Ларыса Раманава, Генадзь Лапацін.

Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Тэгі: