Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Гісторыя пра «замак самагубцаў», або «літоўскую Масаду», халадзіла кроў на працягу стагоддзяў. Навошта абаронцы забілі адно аднаго? Кім быў Маргір (Маргірыс), князь, які кіраваў абаронай ды закалоў сваю жонку? Дзе гэта ўсё адбывалася? Гісторыя пераўтварылася ў легенду ды лягла ў падмурак літоўскага патрыятызму.
Паспрабуем разабрацца, як было насамрэч.
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.