Непрыкрыты Soram ад гурта luty sakavik

02.05.2019 Музыка

Мінскі дуэт luty sakavik, які ўтварыўся ў пачатку года, запісаў дэбютны EP з назвай Soram. Чатыры трэкі без абрыдлых электрагітар - толькі біт, бас і сінтэзатары. Сінці-поп, пост-панк і танцавальная электроніка ў сучасным прачытанні.

luty_sakavik2.jpg

luty sakavik - новае і нечаканае амплуа Эрыка Арлова-Шымкуса і Уладзя Лянкевіча, якія дагэтуль гралі ў іншых грунтоўных музычных праектах ад фольку да арт-року, а цяпер кінуліся ў маскульт.

 "Я пачаў множыць сутнасці", - кажа аўтар тэкстаў Уладзь Лянкевіч - "Інтэлектуалы гэтым разам пралятаюць".

45x45.jpg

luty sakavik - што гэта: працяг беларускай пост-панк хвалі, мінскі адказ на фрэшмэнаў, выштурхнутых на святло з андэграўнду суседніх краін ці проста забава двух таварышаў?