Яму было 78 гадоў. Пра смерць Сяргея Міцкевіча на 79-м годзе жыцця паведамілі родныя ў сацсетках, піша «Наша Ніва».
Толькі 5 мая ён адзначыў 78-годдзе.
Маці Сяргея Міцкевіча Наталля Іванаўна — дачка Янкі Маўра, а бацька Міхась Канстанцінавіч — сын Якуба Коласа. Сяргей быў старэйшым у сям’і з трыма дзецьмі. Яго сястра — Марыя Міцкевіч, брат — Кастусь.