“Лямцавая батлейка” зноў у Гродна!

15 чэрвеня а 15-й гадзіне Мама Му і яе сябар Крумкач чакаюць дзяцей і дарослых на пляцоўцы каля гандлёвага дому “Нёман”.

Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” прадстаўляе спектакль паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр “МАМА МУ ЧЫТАЕ І ПРЫБІРАЕ”.Звычайна-незвычайная Кароўка са сваім сябрам Крумкачом весела бавіць час і вырашае важныя пытанні. Спектакль будзе цікавы дзеткам дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту і дарослым, якія не страцілі адчуванне дзяцінства.

Для маленькіх гарадзенцаў Мама Му падрыхтавала падарункі!

Паказ спектакліку адбываецца ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (JujjaVislander) – шведская дзіцячаяпісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкача Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.

Тэгі: