Лятучы універсітэт запрашае на Міжнародную летнюю школу «Спадчына і канфлікт: еўрапейскія ідэі і інструменты працы з культурнымі каштоўнасцямі»

10.06.2021 Адукацыя

Удзел у летняй школе дапускаецца як у афлайн (Літва), так і ў онлайн фарматах. Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня. Для ўдзелу трэба запоўніць форму.


Blue-Yellow-and-Red-Technology-Facebook-Cover_1130x500_acf_cropped-1_1130x500_acf_cropped-600x265.png

Сёння, калі наша краіна апынулася ў вострай фазе які закрануў усе сферы супрацьстаяння, зварот да еўрапейскіх каштоўнасцяў і еўрапейскай традыцыі можа стаць адным са спосабаў развагі пра тое, як варта адраджаць гарманічную Беларусь.

Летняя школа аб’яднае вядучых экспертаў у галіне культуры і спадчыны розных краін, менеджэраў, рэстаўратараў і іншых практыкаў спадчыны, а таксама студэнтаў, якім толькі трэба вызначаць будучыню.

Для паспяховай працы, акрамя інтэнсіўных групавых абмеркаванняў мы прадугледзелі 12 натхняльных лекцый літоўскіх, беларускіх, шведскіх і галандскіх экспертаў, якія распавядаюць як аб тэарэтычных аспектах, так і пазнаёмяць з вопытам рэальнай працы ў галіне спадчыны ў сваіх краінах.

Таксама запланавана наведванне пяці неадназначных аб’ектаў спадчыны ў Вільні і Коўне, якія дэманструюць ўвесь комплекс праблем, якія ўзнікаюць пры звароце да гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Да ўдзелу запрашаюцца: даследчыкі, менеджэры культуры, актывісты, супрацоўнікі музеяў, студэнты і іншыя ўдзельнікі дыскусій вакол культурнай спадчыны.

У выпадку ўдзелу ў афлайн фармаце ўдзельнікам пакрываюцца выдаткі на праезд (у межах устаноўленых лімітаў), забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

Болей інфармацыі па спасылцы.