Лявон Вольскі: прэзентацыя DVD «Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны»

28.06.2011 Афіша

Сам музыка апісвае канцэрты, што адбудуцца ў Мінску, Магілёве і Горадні так: Гэта будзе электрычна-акустычнае шоу, без бубнаў, але з максімальнай шчырасцю».

Кожны, хто прыйдзе на канцэрт, атрымае ў падарунак дыск пра Саўку ды Грышку.

Цягам году раз на тыдзень Лявон Вольскі прэзентаваў кароткія сатырычныя песні пра бягучыя палітычныя падзеі. Кожная з іх была напісана ў форме «дыялогу» паміж двума ідэйнымі антыподамі — уласна, Саўкам ды Грышкам. Простыя па сваёй канструкцыя сатырычныя замалёўкі выявіліся настолькі папулярнымі, што з’явіўся сэнс выдаць іх дыскам, на якім акрамя песняў, будзе шмат відэа і іншых цікавостак.

Мінскі выступ пазначаны як сольны канцэрт, астатнія два — творчая сустрэча.

Расклад міні-тура Вольскага выглядае так:

28 чэрвеня 19.00 — Мінск, клуб Loft (вул. Броўкі, 22)

30 чэрвеня 18.00 — Магілёў, грамадскі цэнтр «Кола» (завулак Чкалава, 16)

1 ліпеня 18.00 — Горадня (вул. Будзёнага, 48а, зала ва ўнутраным двары)

Кошт квітка на мінскі канцэрт — 40 000.

Каб набыць квіток, трэба патэлефанаваць у клуб, пакінуць свае каардынаты і замовіць месца. А перад канцэртам прыехаць і на ўваходзе выкупіць квіток і атрымаць кружэлку.

Кантактныя тэлефоны: +375293800010, +375 29 3063450 (Стас),

Электронны адрас: loftdj@gmail.com